Навіны на тэму: правы чалавека ва Украіне
25.08.2014 ААН шукае шляхі дастаўкі дапамогі ў цяжкадасяжныя раёны ўсходняй Украіны
ААН спрабуе даставіць гуманітарную дапамогу людзям у пацярпелыя раёны, аднак гэтая праца ўскладняецца адсутнасцю бяспекі.
24.08.2014 Human Rights Watch абвінаваціла данецкіх сепаратыстаў у парушэнні Жэнеўскай канвенцыі (фота)
Намеснік дырэктара міжнароднай праваабарончай арганізацыі выказалася наконт «маршу» ваеннапалонных у цэнтры Данецка 24 жніўня, які стаў адказам сепаратыстаў на святкаванні ў іншых рэгіёнах краіны Дня незалежнасці Украіны.
22.08.2014 У ААН падрыхтаваны план гуманітарнай дапамогі Украіне
«Гуманітарная сітуацыя ў краіне пагаршаецца даволі хутка. Нам трэба зразумець, як мы можам падтрымаць урад у яго намаганнях па дастаўцы дапамогі 190 тысячам людзей, якія, па нашых ацэнках, пакінулі свае дамы», - заявіла намеснік Генсакратара ААН сёння ў Кіеве.
22.08.2014 Улады Крыму забаранілі жалобнае мерапрыемства татараў з прычыны "гарачага надвор'я"
Улады Крыму забаранілі крымскім татарам праводзіць жалобны мітынг з нагоды Агульнаеўрапейскага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму 23 жніўня: "ў людзей можа здарыцца сонечны ўдар".
21.08.2014 У Данецкай і Луганскай абласцях няма гарантый бяспекі для гуманітарных місій
Праз небяспеку і непавагу да гуманітарнай працы з рэгіёну вымушаны былі з'ехаць прадстаўнікі такіх міжнародных арганізацый як "Чырвоны крыж" і "Урачы без межаў", паведамляе прадстаўнік УВКБ ААН ва Украіне.
20.08.2014 АБСЕ: Бяспека журналістаў - асноўная праблема ў сферы СМІ ва Украіне
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч 20 жніўня заклікала ўкраінскія ўлады аператыўна і старанна расследаваць нядаўнія напады на прадстаўнікоў СМІ ў розных рэгіёнах Украіны ды забяспечыць бяспеку журналістаў.
19.08.2014 FIDH распавяла пра забытыя ахвяры Украіны
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу па выніках місіі ва Украіне, арганізаванай у супрацы з партнёрскай арганізацыяй - Цэнтрам грамадзянскіх свабодащ (Кіеў). У справаздачу таксама ўвайшла інфармацыя ад мясцовых НДА, іншых незалежных крыніц, у тым ліку Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.
18.08.2014 Дунья Міятавіч заклікала ўлады Крыма спыніць запалохванне журналістаў
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ 18 жніўня выказала занепакоенасць з нагоды забароны на ўезд у Крым турэцкаму журналісту.
18.08.2014 Большасць жыхароў Украіны - за датэрміновыя парламенцкія выбары
Як паказалі вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага з 28 ліпеня па 7 жніўня, пераважная большасць грамадзянаў выказваюцца за правядзенне датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду.
15.08.2014 Праваабаронцы: “Законы 12 жніўня” патэнцыйна небяспечныя для грамадзянаў Украіны
Прадстаўнікі праваабарончых НДА 15 жніўня ў Кіеве далі прэс-канферэнцыю, падчас якой распавялі пра небяспеку, звязаную з законамі, прынятымі Вярхоўнай Радай 12 жніўня.
15.08.2014 Праваабаронцы заклікаюць вызначыць прававы статус добраахвотніцкіх батальёнаў
Па сканчэнні баявых дзеянняў удзельнікі добраахвотніцкіх батальёнаў рызыкуюць стаць фігурантамі крымінальных справаў, паколькі іх статус залежыць выключна ад таго, якую пазіцыю займаюць адносна іх улады.
14.08.2014 Украінскія праваабаронцы заяўляюць аб недапушчальнасці прыняцця законапраекта “Аб санкцыях” у запрапанаванай рэдакцыі
Паколькі законапраект "Аб санкцыях" дае неапраўдана шырокія паўнамоцтвы Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны пры Прэзідэнце Украіны на неабмежаваны перыяд часу.
14.08.2014 Адказнасць за папаўненне атрадаў баевікоў данецкія праваабаронцы ўскладаюць і на дзяржаву
Ва ўмовах АТА былыя зняволеныя таксама апынуліся ў групе патэнцыйнай рызыкі, паколькі толькі невялікая частка такіх людзей можа вырашыць свае праблемы пасля вызвалення, не звяртаючыся да баевікоў. Пра праблему распавёў кіраўнік «Данецкага Мемарыялу» Аляксандр Букалаў.
13.08.2014 «У тым, што адбываецца сёння ва Украіне, вінаватыя мы ўсе...»
Пра гэта падчас круглага стала, дзе абмяркоўваліся метады супрацьдзеяння інфармацыйнай агрэсіі на прыкладзе Днепрапятроўскай вобласці, заявіла медыя-эксперт Святлана Яроменка.
12.08.2014 АБСЕ заклікае ўлады Украіны адмовіцца ад законапраекта супраць свабоды СМІ
Прадстаўнік АБСЕ Дунья Міятавіч заклікае ўкраінскія ўлады адмовіцца ад заканадаўчых палажэнняў, якія ставяць пад пагрозу свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабодны ток інфармацыі.