Навіны на тэму: правы людзей з інваліднасцю
28.09.2015 Беларусь далучылася да Канвенцыі аб правах інвалідаў
Адпаведны ўказ № 401 падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 24 верасня і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
30.08.2015 Інвалід-вазочнік з Светлагорску адстойвае свае правы ў ААН
Грамадзкі актывіст з Светлагорску, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны звярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека.
03.06.2015 Інваліды-вазочнікі са Светлагорску прапанавалі правесці круглы стол
Група інвалідаў-вазочнікаў паставілі свае подпісы пад зваротам да кіраўніцтва Светлагорскага райвыканкаму з прапановай правесці круглы стол з адказнымі за стварэнне безбар'ернага асяроддзя.
27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай
У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
05.05.2015 Драздоўскі: Мы настойваем, каб Беларусь далучылася да Міжнароднай канвэнцыі аб правах інвалідаў
5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. Свабода пагутарыла з гэтай нагоды з каардынатарам арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргеем Драздоўскім.
05.02.2015 TUT.BY: "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі"
У студыі парталу TUT.BY некалькі дзён таму адбылася дыскусія на тэму "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі", у якой прымалі ўдзел інвалід–вазочнік Максім Вейзэ, дырэктар установы па сацыяльнай адаптацыі “Ніці дружбы” Арцём Галавій і юрыст Павел Сапелка.
21.07.2014 “Падпішы сэрцам”: Грамадзянская супольнасць заяўляе пра сваю адказнасць і чакае яе ад ураду
Грамадскасць актыўна адгукнулася на заклік Офіса па правах людзей з інваліднасцю падпісаць Мемарандум аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў у межах кампаніі «Падпішы сэрцам». Чаму важна падпісаць Мемарандум - разважаюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.