Навіны на тэму: рэпартаж
02.05.2019 Пра што дыскутуе "БАЖ" на выставе “СМІ ў Беларусі”?
У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” упершыню ўдзельнічае ў штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” у Мінску. У ёй удзельнічаюць больш за 50 суб'ектаў медыйнага поля Беларусі.
22.04.2019 "Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для Беларусі”
У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,14% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%.
17.04.2019 Што насамрэч адбываецца ў Брэсце? Меркаванне праваабаронцы
“Вясноўцы” распыталі мясцовага праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, што ён думае пра сітуацыю, якая склалася ў горадзе: пра масавыя затрыманні актывістаў, пра суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным і пра салідарнасць берасцейцаў, якой захапляецца ўся Беларусь.
12.04.2019 10 гадоў змагання: З надзеяй на адмену смяротнага пакарання
Прэзентацыя фотаальбома, выдадзенага да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, адбылася 12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў”.
01.04.2019 “Выбары прайшлі свабодна” — НДА Украіны і міжнародныя арганізацыі
"Вясна" наведала ў Кіеве 1 красавіка брыфінг Камітэта выбарцаў Украіны і вялікую сумесную прэс-канферэнцыю БДПІЧ АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), парламенцкай асамблеі НАТА і Еўрапейскага парламента, дзе былі пракаментаваны дзень выбараў ва Украіне 31 сакавіка.
31.03.2019 Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі
Сёння, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. “Вясна” наведала ва ўкраінскай сталіцы выбарчы ўчастак №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл, дзе галасаваў дзеючы Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
30.03.2019 Украіна: апошні дзень агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фотарэпартаж
"Вясна" адзначыла некаторыя агітацыйныя моманты 29 сакавіка ў Кіеве, а таксама наведала прэс-канферэнцыю Грамадзянскай сеткі "Апора" і вялікі інструктаж міжнародных незалежных назіральнікаў ENEMO.
13.02.2019 “Куды павязуць: у турму ці ў лес за кальцавую?” Пісьменнікі ўзгадалі свой турэмны досвед
У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.
25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў
Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.
15.01.2019 Міхаіл Мацкевіч: «Трэба ўбачыць не аб’ект тваёй міласэрнасці – а чалавека»
Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае цыкл інтэрвію з выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы ILIA-By. Міхаіл Мацкевіч – выпускнік праекта BISH – прыйшоў у праваабарону з айцішнага асяродку; што праўда, грамадзкі актывізм заўсёды цікавіў яго болей, чым будучая прафесія.
10.01.2019 У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”
Дзясятага студзеня ў Мінску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
11.12.2018 Уручана прэмія імя Францішка Аляхновіча
Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу, 10 снежня атрымалі Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Мікалайчык.
07.12.2018 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 3
“Вясна” распытала беларускіх праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бастунца, чаму Дэкларацыя застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
06.12.2018 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 2
“Вясна” распытала беларускіх праваабаронцаў Паўла Сапелку і Насту Лойку, чаму Дэкларацыя застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
30.11.2018 Мірны сход у Слуцку прайшоў па-людску?
Як рэалізуецца мірны сход у Беларусі, якія "падводныя камяні" ўзнікаюць пры яго правядзенні, паспрабуем разабрацца на прыкладзе шэсця і мітынгу, прымеркаваныя 98-годдзю "Слуцкаму збройнаму чыну".