Навіны на тэму: выбары-2020
31.05.2020 Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на кандыдатаў актывізаваліся ў палескіх раёнах пад канец тыдня
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» толькі пад канец тыдня адзначылі ў некаторых гарадах усходняга Палесся заўважную актыўнасць ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнта. Пра актыўнае пікетаванне ў чацвер, пятніцу і суботу паведамляюць з Рэчыцы, Мазыра, Светлагорска.
31.05.2020 Начальнік аддзела адукацыі Драгічына збіраў подпісы ў школе за Лукашэнку. Так можна?
У рэдакцыю інтэрнэт-выдання "Першы Рэгіён" звярнуўся жыхар Драгічына, які паведаміў, што начальнік аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Дзмітрый Ігнатчык збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў сярэдняй школе №2.
31.05.2020 Вілейскі райвыканкам: "Трэба параіцца, як арганізаваць калектыўны збор подпісаў"
Пра чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў вылучэнцам Аляксандрам Лукашэнкам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паведамілі з Вілейкі.
31.05.2020 “Астравецкая праўда” агітуе за дзеючага прэзідэнта
29 траўня на сайце “Астравецкай праўды” – інтэрнэт-версіі мясцовай дзяржаўнай газеты – было размешчана інтэрв’ю з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, які адначасна з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы цяперашняга прэзідэнта па зборы подпісаў за рэгістрацыю яго кандыдатам.
30.05.2020 Для баранавіцкага назіральніка камісія ўвяла спецыяльны "прапускны рэжым"
Пасля таго, як назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык апублічыў той факт, што на адно з пасяджэнняў раённай камісіі прыйшло менш за палову яе сябраў, і звярнуўся на гэты конт са скаргай у Цэнтрвыбаркам, камісія стала ставіцца да яго насцярожана. У чым гэта выяўляецца?
29.05.2020 У Бабруйску на сваім пікеце прысутнічаў Андрэй Дзмітрыеў
На пікеце па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Бабруйску 28 траўня прысутнічаў і адказваў на пытанні выбаршчыкаў лідэр “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.
29.05.2020 У Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні выбараў
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка ЕП па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.
29.05.2020 Гомель: чатыры пікеты за кандыдытаў адначасова
28 траўня на вуліцы Савецкай ў Гомелі адбыліся пікеты па збору за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкала і Віктара Бабарыкі.
29.05.2020 Ніякай канкрэтыкі. Гарадзенскія назіральнікі атрымліваюць адказы на свае звароты
Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі адказ з гарвыканкаму на свой ліст пра тэхнічную памылку падчас відэатрансляцыі пасяджэння па фарміраванні раённай ТВК. Праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што відэатрансляцыя 19 траўня пасяджэння па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій па выбарах не адпавядала патрэбным крытэрам.
29.05.2020 Instagram-рэпартаж: як бачаць выбарчую кампанію на Міншчыне
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары” праманіторыла сацыяльную сетку Instagram на прадмет таго, наколькі прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2020 года ў Беларусі прадстаўлена ў адной з самых папулярных сацсетак.
29.05.2020 Да 23 тысячаў. Вылучэнцы пачалі выдаткоўваць сродкі на выбарчую кампанію
Згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ўжо пачалі расходаваць сродкі на выбарчую кампанію. Больш за ўсё выдаткаваў на выбарчую кампанію вылучэнец экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка — больш за 23 тысячаў беларускіх рублёў.
28.05.2020 Жыхары Гомеля сталі ў чаргу, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую
Жыхары Гомеля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнта, перадае Радыё Свабода.
28.05.2020 Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету
Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пачынае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.
28.05.2020 "Можна проста пашпартныя дадзеныя". Як збіраюць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі
Паведамляецца пра розныя формы ціска: ад праблемаў на вучобе да непрацягнення кантрактаў на працы. Геаграфія фактаў прымусу расцягнулася на ўсю Беларусь. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сабралі падборку фактаў прымуса па абласцях.
28.05.2020 Пікет за Ціханоўскую стаў самым масавым у Магілёве з 1994 году
Як паведамляе Радыё Свабода, 27 траўня каманда патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай правяла ў Магілёве пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэнкі — самы масавы ад 1994 году.