Навіны на тэму: выбары-2020
28.05.2020 Баранавіцкая выбарчая камісія праверыла пікет за Святлану Ціханоўскую
У Баранавичах другі дзень запар па вечарах збіраецца чарга, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнту Святланы Ціханоўскай - жонкі вядомага youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага.
28.05.2020 Фотафакт: Актывіст атрымаў пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы з памылкай
Гамяльчук Алег Левянец, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу "кандыдата пратэсту" Уладзіміра Няпомняшчых, атрымаў сваё пасведчанне, дзе прозвішча напісана па-беларуску, а імя і імя па бацьку – па-руску.
28.05.2020 Бярозаўскі суд не задаволіў скаргу аб неўключэнні Тамары Шчапёткінай у склад выбарчай камісіі
У судзе Бярозаўскага раёна адбылося пасяджэнне, на якім выбаршчыкі абскарджвалі неўключэнне журналісткі і сябры БНФ Тамары Шчапёткінай у склад раённай выбарчай камісіі.
28.05.2020 Паўла Левінава не ўключылі ў абласную выбарчую камісію. Нават праз суд
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што падчас фармавання Віцебскай абласной выбарчай камісіі мела месца дыскрымінацыя: старшыня абласнога савету Уладзімер Цярэнцьеў кепска азваўся пра яго, выступаючы перад прысутнымі.
28.05.2020 Першыя пікеты па зборы подпісаў на вуліцах Брэста
З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па зборы подпісаў на вуліцах Берасця, паведамляе "Берасцейская Вясна".
27.05.2020 ЦВК не знайшла парушэння ў недопуску Леаніда Свеціка на пасяджэнне камісіі
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебску Леаніда Свеціка.
27.05.2020 ТВК у Магілёўскай вобласці: Жанчын у два разы болей, чым мужчын
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па Магілёўскай вобласці. Усяго ў рэгіёне было створана 26 выбарчых камісій.
27.05.2020 Сем патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнта адкрылі выбарчыя рахункі
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе сем рахункаў.
27.05.2020 Старшыня ў ад'ездзе, намеснік на ўроках. Чаму адклалі пасяджэнне баранавіцкай камісіі?
На пасяджэнне раённай выбарчай камісіі ў Баранавічах прыйшло толькі пяць яе сябраў з 13. Каб не парушаць заканадаўства ў прысутнасці назіральніка, тым, хто прыйшоў, давялося перанесці пасяджэнне.
27.05.2020 БНФ працягвае судзіцца за месцы ў выбаркамах
У Мінскім гарадскім судзе 26 траўня была разгледжана скарга Мінскай гарадской арганізацыі БНФ “Адраджэнне” на неуключэнне ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі Дзмітрыя Каспяровіча. Кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ быў у складзе гэтай камісіі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.
27.05.2020 "Увесь працэс суддзя фактычна "мычаў" у маску". Апазіцыя абскарджвае сваё неўключэнне ў выбаркамы
Мінгарсуд 26 траўня разгледзеў скаргу БСДП "Грамада" аб уключэнні намесніка старшыні партыі Аляксея Сігаева пры фарміраванні складу Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта.
27.05.2020 Перадвыбарчыя пікеты на Віцебшчыне: Канапацкая сама збірае подпісы, да Ціханоўскай – чарга
26 траўня ў Віцебску і Оршы прайшлі перадвыбарчыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Ганны Канапацкай, Святланы Ціханоўскай і Сяргея Чэрачня.
27.05.2020 У Баранавічах і Гродне пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай сабралі аншлаг
У аўторак 26 траўня ў Баранавічах і Гродне вельмі шмат людзей прыйшло на выбарчыя пікеты, каб падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай - жонкі вядома блогера Сяргея Ціханоўскага. Сам Ціханоўскі, як кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы, прыехаў у Баранавічы, дзе сабраў нябачаную для горада колькасць жадаючых пакінуць свой подпіс у падтрымку яго жонкі.
26.05.2020 У Гродне хаваюць пасады і месцы працы сябраў выбарчых камісій
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна прааналізавалі сайты выканаўчых камітэтаў і газету “Гродзенская праўда” на прадмет наяўнасці там звестак пра сфарміраваныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
26.05.2020 У выбаркамы Беларусі патрапілі толькі два прадстаўніка апазіцыі. Што сказаў суд?
Мінскія гарадскія структуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” падалі скаргі ў Мінскі гарадскі суд з мэтай аспрэчыць рашэнні аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных выбарчых у сталіцы.