Навіны на тэму: выбары-2020
19.05.2020 Месцы для збору подпісаў на Берасцейшчыне: самыя суровыя ўмовы – у абласным цэнтры
У Брэсцкай вобласці вызначыліся з месцамі, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Самы вялікі спіс забароненых месцаў у Брэсце, а ў многіх раённых цэнтрах на гэты конт прынятыя даволі "ліберальныя" пастановы.
19.05.2020 Уладзімір Лабковіч: Дыскрымінацыйны падыход ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп бачны і без акуляраў
На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.
19.05.2020 Назіранне на выбарах падчас пандэміі — як гэта выглядае на практыцы
Сваім досведам назірання праз прамыя трансляцыі падзяліліся назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка з Салігорска і Аляксандр Капуцкі з Маладзечна.
19.05.2020 Назіральнік Леанід Свецік не змог патрапіць на паседжанні па фарміраванні ТВК
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік яшчэ 14 траўня накіраваў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Віцебскі гарвыканкам з просьбай паведаміць дзень, час і месца сумеснага паседжання выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў для фарміравання адпаведна абласной і раённых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта.
19.05.2020 Віцебская вобласць: Дзе нельга збіраць подпісы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты?
Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, не пазней за 18 мая мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
19.05.2020 Месцы збора подпісаў на Гарадзеншчыне: не бліжэй чым 300 метраў ад АЭС
Не пазней 18 траўня мяcцовыя райвыканкамы павінны былі вызначыць месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
19.05.2020 У ЦВК пагалоўна "парэзалі" кандыдатаў пратэсту
На пасяджэнні ЦВК 19 траўня працягваўся разгляд заяў на на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
19.05.2020 Леанід Судаленка: У плане структур камісій, нічога не змянілася
У Гомелі адбыліся першыя прамыя відэатрансляцыі пасяджэнняў гар- і аблвыканкама па ўтварэнні абласной і раённых камісій па выбарах, паведамляецца на сайце Радыё Рацыя.
18.05.2020 Міншчына: дзе забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў?
У Беларусі збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандытаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадугледжаны з 21 траўня па 19 чэрвеня. Як ідуць справы ў гэтым пытанні на Міншчыне і што змянілася ў параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй?
18.05.2020 Ці ўключаць у Бярозаўскую выбарчую камісію незалежных вылучэнцаў?
У раёнах Брэсцкай вобласці ідзе фармаванне раённых выбарчых камісій. Па ініцыятыве праваабаронцаў ад груп бярозаўчан накіраваны ў Бярозаўскую раённую выбарчую камісію двое актыўных грамадзян – Анатоль Сахаруша і Тамара Шчапёткіна.
18.05.2020 "Кандыдаты пратэсту" паскардзіліся на ЦВК у Вярхоўны суд
Цэнтрвыбаркам 15 траўня адмовіў у рэгістрацыі васьмі ініцыятыўным групам "кандыдатаў пратэсту" палітыка Мікалая Статкевіча. Яны падалі скаргу на рашэнне ЦВК у Вярхоўны суд, лічачы яго незаконным.
18.05.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 - 17 траўня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
17.05.2020 Гарадзеншчына: ці палепшылася сітуацыя з інфармаваннем пра выбары па-беларуску?
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі сайты выканаўчых камітэтаў наконт наяўнасці на іх інфармацыі пра выбары на беларускай мове.
15.05.2020 Сход на ганку ЦВК: Кандыдаты пратэсту стварылі “жалезную групу”
Актывістка Вольга Нікалайчык паведаміла ў сацсетках аб тым, што ў 18-30 на прыступках уваходу ў Палату прадстаўнікоў (Дом ураду) “кандыдаты пратэсту” каманды Статкевіча, якім сёння адмовілі ў рэгістрацыі
15.05.2020 Уладзімір Лабковіч аб прынцыпе дабраахвотнасці і адмове ў рэгістрацыі групы Ціханоўскага
Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па стане на 14 траўня ў ЦВК падалі 34 грамадзяне.