Навіны на тэму: выбары-2020
01.08.2020 Юрыст Павел Сапелка пра тонкасці і падводныя камяні датэрміновага галасавання
Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", юрыст Павел Сапелка каментуе публікацыю на сайце Беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аб тым, ці законна заклікаць грамадзян ігнараваць датэрміновае галасаванне?
31.07.2020 Баранавіцкія ўлады разбурылі сцэну, на якой павінна была выступаць Ціханоўская
У Баранавічах улады перашкаджаюць кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай, піша "Радыё Рацыя". Мала таго, што выдзелілі для пікетаў у падтрымку Ціханоўскай ранішні час, 31 ліпеня на месцы запланаванага мітынгу з удзелам Святланы Ціханоўскай улады разбурылі сцэну, якая там стаяла з часу адкрыцця маладога парку.
31.07.2020 Уладзімір Лабковіч: У адсутнасці назіральнікаў АБСЕ - віна ўладаў
Па стане на 31 ліпеня Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 155 міжнародных назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі. Практычна ўсе яны прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў (133). Астатнія – гэта прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.
31.07.2020 "Сацыяльная рэклама важнейшая за выбары". Ціханоўскай адмовілі ў размяшчэнні білбордаў па ўсёй краіне
Дзяржаўныя прадпрыемствы і прыватныя кампаніі, якія займаюцца размяшчэннем вонкавай рэкламы, паўсюдна адмовілі кандыдатке ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай у размяшчэнні агітацыйных білбордаў.
31.07.2020 Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 30 ліпеня ў Мінску
30 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай.
30.07.2020 Не менш за 63 тысячы. Агітацыйны пікет Святланы Ціханаўскай ва ўмовах падвышанай бяспекі
У чацвер, 30 ліпеня, у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалора ў 18:00 пачаўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
30.07.2020 Старшыня сельсавета на Гродзеншчыне збіраў подпісы за вылучэнне назіральнікаў
Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» стала вядома пра выпадак выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу. Але не кімсьці з кандыдатаў, а патэнцыйнай назіральніцай за выбарамі.
30.07.2020 Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"
У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях, у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску.
30.07.2020 У Ваўкавыску да сябраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка прыйшла міліцыя: аглядаюць іх жыллё
У дом сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка-ваўкавыскага прадпрымальніка Аляксандра Навасада — прыйшла міліцыя з пастановай аб аглядзе. Пра гэта TUT.BY распавёў яго знаёмы — Станіслаў Бацвін. Таксама агляд прайшоў яшчэ ў адной жыхаркі Ваўкавыска — Тамары Бясько.
30.07.2020 Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб правакацыях і нагадалі пра бяспеку пад час масавых мерапрыемстваў
Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада.
30.07.2020 У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян
Гэта вынікае з заявы дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова па выніках тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, якое адбылося 29 ліпеня пасля затрымання пад Менскам групы баевікоў з расейскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.
29.07.2020 У Старых Дарогах за распаўсюд улётак "Чэсных людзей" склалі пратакол
На рэгіянальную каардынатарку ініцыятывы "Чэсныя людзі" Вольгу Казуліну ў Старых Дарогах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 9.10 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб выбарах) за распаўсюд інфармацыйных улётак аб выбарах.
29.07.2020 Яшчэ адну скаргу на неўключэнне ў склад УВК пакінуў без задавальнення Брэсцкі аблсуд
Брэсцкі абласны суд не ўлічыў довады скаргі і адмовіў у яе задавальненні. Cуддзя Т. Ісаева паказала, што бок абскарджвання – гэта менавіта ўсе грамадзяне, якія вылучалі кандыдатам у сябры камісіі, а не частка, якая падпісала скаргу.
28.07.2020 У Мазыры зрываюць агітацыйныя плакаты за Святлану Ціханоўскую
Ужо некалькі дзён актывісты каманды Святланы Ціханоўскай і яе прыхільнікі размяшчаюць на адмысловых стэндах «Выбары-2020», усталяваных у Мазыры, афіцыйныя агітацыйныя плакаты за яе кандыдатуру на пост прэзідэнта. Але літаральна праз некалькі гадзін многія плакаты аказваюцца сарванымі.
28.07.2020 Агітацыя ў дзяржаўных СМІ Гарадзеншчыны. Аналіз ад назіральніка Рамана Юргеля
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель прааналізаваў, ці роўныя ўмовы перадвыбарчай агітацыі маюць усе кандыдаты ў прэзідэнты.