Навіны на тэму: палітыка
29.01.2013 Парламент зробіць больш жорсткім закон аб дзейнасці партый
Палата прадстаўнікоў разгледзіць папраўкі ў законы аб дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.
18.01.2013 Халіп заяўляе, што пасля словаў Лукашэнкі кантроль над ёй узмацніўся
Два дні запар да журналісткі прыходзіла міліцыя.
16.01.2013 Ірына Халіп: Не верце Лукашэнку! Мне па-ранейшаму забаронены выезд
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што журналістка Ірына Халіп адмовілася выехаць з Беларусі.
16.01.2013 Коласаўскі ліцэй: 10 гадоў у падполлі
15 студзеня чарговы дзень нараджэння адзначыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Выкладчыкі і навучэнцы ліцэя
15.01.2013 Беларускі дом у Празе адкрыў свой сайт
Лёзунг сайта www.beldom.cz — «Быць беларусам прэстыжна і высакародна». Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца рэсурсу Натальля Маковік.
10.01.2013 Дырэктар “Аўтарадыё”: За два гады я не ўбачыў і не пачуў нічога ад палітыкаў...
12 студзеня споўніцца два гады з моманту спынення трансляцыі беларускага “Аўтарадыё”. Больш за дзесяць год незалежная радыёстанцыя праіснавала ў FM-дыяпазоне, а ў 2011-м была адключаная паводле рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлерадыёвяшчанні.
20.12.2012 Валянцін Стэфановіч: “У 2012-м мы не проста адбіваліся ад нападак - спрабавалі дзейнічаць эфектыўна”
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” дзеліцца прафесійнымі ацэнкамі адыходзячага году. Адзначаючы праблемы грамадзянскай супольнасці, пагаршэнне стасункаў уладаў у галіне правоў чалавека з аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі, Валянцін Стэфановіч падкрэслівае, што асноўная задача праваабаронцаў і на наступны год застаецца ранейшай – вызваленне палітвязняў.
13.12.2012 Адбыўся круглы стол па зменах выбарчага заканадаўства
У Мінску прайшло экспертнае абмеркаванне зменаў выбарчага заканадаўства. Пра вынікі гэтага абмеркавання падрабязна распавёў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.
12.12.2012 Беларусак сустракаюць у ЗША на высокім узроўні
Апошнімі днямі шэраг сустрэчаў у Вашынгтоне — у прыватнасьці ў Сэнаце, Дзярждэпартамэнце і Радзе бясьпекі ЗША — праводзяць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук і праваабаронца Тацяна Равяка.
08.12.2012 БНФ: Дэкрэт Лукашэнкі аб «прыгонным праве» — небяспечны прэцэдэнт
Дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» стварае небяспечны прэцэдэнт парушэння правоў працоўных, замацаваных на міжнародна-прававым і канстытуцыйным узроўнях. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 8 снежня соймам Партыі БНФ у Мінску.
05.12.2012 Пра беларускіх палітвязьняў зноў гавораць у Брусэлі
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна знаходзяцца зь візытам у Брусэлі.
19.11.2012 Злачынствы без тэрміна даўніны
Словы былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова пра адказнасць за знікненне шэрага беларускіх апазіцыйных палітыкаў нельга лічыць прызнаннем віны, лічыць праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, Сівакоў у інтэрв’ю газеце "Прессбол" сказаў: "Я за гэта адказваю. Мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе".
06.11.2012 Лукашэнка выступае за ліквідацыю АБСЕ
Аб гэтым ён заявіў 6 лістапада, адказваючы на пытанні журналістаў.
19.10.2012 Міністэрства замежных справаў Польшчы не зрабіла ніякіх высноваў са справы Алеся Бяляцкага
МЗС выслаў прыкладна 30 беларускім апазыцыянерам падатковыя дэклярацыі за грошы, якія яны атрымалі ў Польшчы за ўдзел у Канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці падчас саміту Ўсходняга партнэрства. Гэтыя сродкі, праўда, не былі замежнай дапамогай, якая забаронена беларускім законам, а толькі камандзіровачнымі за ўдзел у канфэрэнцыі.
18.10.2012 Заяву аб вызваленні Халіп называе правакацыяй
Журналістка Ірына Халіп называе правакацыяй заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб сваім вызваленьні.