Навіны на тэму: войска
20.11.2015 Валянцін Стэфановіч каментуе некаторыя аспекты праблемы наёмніцтва, закранутыя МУС
Закранаючы сітуацыю ва Украіне і канкрэтна выказванні Ігара Шуневіча, праваабаронца Валянцін Стэфановіч палічыў важным удакладніць фамуліроўку: “ўваходзяць у склад узброеных сілаў ваюючых бакоў”.
14.05.2015 Пытанні, узнятыя праваабаронцам наконт законапраекту “Аб альтэрнатыўнай службе”, заканадаўцы праігнаравалі
Прыняты ў другім чытанні Законапраект "Аб альтэрнатыўнай службе" не апраўдаў чаканняў праваабарончай супольнасці краіны, паколькі носіць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы паводле матываў сумлення.
16.04.2015 Маці памерлага ў арміі вайскоўца чацвёрты месяц не можа атрымаць медычнага заключэння
Алена Андрыянава звярнулася да праваабаронцаў. З іх дапамогай яна напісала пісьмовы запыт на імя галоўнага ўрача анкацэнтра Бараўляны з просьбай выслаць ёй на рукі канчатковае медычнае заключэнне.
01.04.2015 Заганная практыка ваенкаматаў: паўтары гады “хіміі” за ўхіленне ад медкамісіі
Прызыўнік з Мінскага раёна асуджаны на паўтары гады “хіміі” за няяўку на медыцынскую камісію. Не было грошай на дарогу.
16.12.2014 “Кухня TV”: Абмеркаванне законапраекта «Аб альтэрнатыўнай службе»
У другім выпуску праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” Алена Танкачова, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і супрацоўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч абмяркоўваюць законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе».
28.11.2014 Блог Валянціна Стэфановіча: Каб служба мёдам не здавалася?
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч зрабіў каментар да некаторых палажэнняў законапраекта аб альтэрнатыўнай службе, прынятага ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 10 лістапада.
01.04.2014 Маніторынг прызыву на тэрміновую службу
У дакуменце ідзе гаворка аб парушэннях беларускага заканадаўства прадстаўнікамі Мінабароны , лекарамі ў адносінах да прызыўнікоў і радавых запасу.
19.02.2014 Альтэрнатыўная служба — 2,5 гады замест 1,5 звычайнай
Новы варыянт праекта закона “Аб альтэрнатыўнай службе” паступіў у Палату прадстаўнікоў 6 лютага. Калі будзе разгледжаны — невядома.
22.01.2014 Праект закона аб Альтэрнатыўнай грамадзянскай службе адкліканы з парламента
Пра гэта юрысту Алене Танкачовай паведамілі ў Савеце міністраў. Па словах чыноўнікаў, прычына тэхнічная.
18.11.2013 Прызыўнікоў пазбавяць правоў кіроўцы пасля паўторнай медкамісіі
Кіроўца, які мае медыцынскія супрацьпаказанні ў ваенным білеце, якія супадаюць з супрацьпаказаннямі вадзіцельскай камісіі, можа быць або пазбаўлены правоў, або прызваны на ваенную службу.
23.09.2013 Законапраект аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі будзе ўнесены ўрадам у парламент у кастрычніку
Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Старавойтаў на онлайн-канферэнцыі.
09.09.2013 Пяць памылковых поглядаў на прызыў у войска
Ад пачатку жніўня ў Беларусі абвешчаны чарговы прызыў. Да канца лістапада ваенкаматы будуць спрабаваць выканаць план па наборы каля 10 тысяч салдат. Многія прызыўнікі тым часам зробяць усё магчымае, каб не апынуцца на бліжэйшыя паўтара года ў казарме.
31.07.2013 Камісаваны актывіст партыі «Іншая Расія» Ігар Шчука
Пасля двух месяцаў абследаванняў у салдата выявілі гепатыт В і С. Ён кажа, што пры залічэнні ў войска медкамісіі толкам і не было.
26.07.2013 Міхась Мускі знайшоўся на гаўптвахце
“Маладафронтавец” Міхась Мускі, які праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Лапічах, што ў Асіповічскім раёне, 25 ліпеня быў змешчаны на гаўптвахту на 7 сутак. Нібыта за непадпарадкаванне загаду камандзіра.
09.07.2013 Парушэнні правоў прызыўнікоў – у цэнтры увагі кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі”
Цэнтр правоў прызыўніка кампаніі «За Альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі” падрыхтаваў “Маніторынг прызыву на тэрміновую службу ў лютым - траўні 2013” (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2013 г. № 53).