Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Гародня: Вялікая размова пра смяротнае пакаранне

13.09.2017 Гародня: Вялікая размова пра смяротнае пакаранне

Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання адбыўся 12 верасня ў Гародні. Ён прайшоў у рамках праекта па інфармаванні насельніцтва Беларусі аб практыцы прымянення смяротнага пакарання і аргументах на карысць увядзення мараторыя.

Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання

08.09.2017 Штраф за пікет супраць смяротнага пакарання

Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко пакаралі штрафам за пікет супраць смяротнага пакарання, які ён правёў 9 жніўня ў цэнтры горада.

У Крычаве дыскутавалі наконт смяротнага пакарання

01.09.2017 У Крычаве дыскутавалі наконт смяротнага пакарання

У “Юрыдычную гасцёўню” ў Крычаў да журналістаў газеты “Вольны горад” і мясцовых грамадскіх актывістаў 26 жніўня завітаў каардынатар кампаніі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі праваабаронца Андрэй Палуда.

Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці"

14.08.2017 Святлана Алексіевіч: "Смяротнае пакаранне кажа пра ступень нашай дзікасці"

Падчас сустрэчы 12 жніўня Святланы Алексіевіч з гамяльчанамі праваабаронца Леанід Судаленка задаў пытанне пра стаўленне нобелеўскай лаўрэаткі да смяротнага пакарання.

Мікалай Пяшко: “У нас людзей забіваюць як жывёл”

10.08.2017 Мікалай Пяшко: “У нас людзей забіваюць як жывёл”

Гомельскі грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Пяшко правёў 9 жніўня ў цэнтры горада акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня заявіла пра пагрозы сыну

07.08.2017 Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня заявіла пра пагрозы сыну

Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня па справе «чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова заявіла пра пагрозы сыну і зьбіваньнях яго падчас знаходжаньня пад вартай.

Леанід Судаленка: Мы хочам наблізіць краіну да абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне

28.07.2017 Леанід Судаленка: Мы хочам наблізіць краіну да абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне

Пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі плануе правесці ў Гомелі праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка. Такім чынам ён, разам з аднадумцамі, вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці да абвешчанай арганізацыяй Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі.

Што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі? Карткі ад 34mag

25.07.2017 Што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі? Карткі ад 34mag

Пакуль Беларусь працягвае выносіць смяротныя прысуды, мы разбіраемся ў нюансах пакарання. Навошта ў Беларусі ўсё яшчэ існуе смяротнае пакаранне, ці праўда, што каты не ведаюць, хто з іх стрэліць насмерць, і ці ёсць магчымасць уратавацца – у свежым выпуску рубрыкі «Працэс» часопісу 34mag.

Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі

25.07.2017 Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі

Cпецдакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іў Круштан і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні выступілі з асуджэннем новых смяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

24.07.2017 Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.

Крывавая кропка ў справе “чорных рыэлтараў”

21.07.2017 Крывавая кропка ў справе “чорных рыэлтараў”

Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда паставіла сёння кропку ў рэзананснай справе “чорных рыэлтараў”.

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю

18.07.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю

Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.

Справа з увядзеннем мараторыя на смяротнае пакаранне далей за словы не ідзе

18.07.2017 Справа з увядзеннем мараторыя на смяротнае пакаранне далей за словы не ідзе

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд фігурантам па справе аб забойстве трох чалавек

17.07.2017 Вярхоўны суд адмяніў прысуд фігурантам па справе аб забойстве трох чалавек

На думку пракурора, суд першай інстанцыі не ўлічыў цяжар здзейсненага злачынства, а таксама асобы абвінавачаных. Аліну Шульганову, на думку дзяржабвінаваўцы, варта прысудзіць да 15 гадоў калоніі, Сухарко і Жыльнікава - расстраляць.

Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта

06.07.2017 Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта

Чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, хаця і з вялікім незадавальненнем, вымушаны быў зарэгістраваць звароты ад імя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча і прыняць сабраныя Amnesty International 18 тысяч подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства