Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
27.01.2017 Палуда да Андрэйчанкі: Пакажыце дэпутатам асабістым прыкладам належную працу са зваротамі грамадзян
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда паўторна звярнуўся да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі, каб заклікаць яго паказваць асабістым прыкладам іншым дэпутатам належную працу са зваротамі грамадзян.
16.01.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону Кірыла Казачка
Міжнародная арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот з чарговым заклікам да прэзідэнта Лукашэнкі спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
29.12.2016 Еўразвяз асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі
Еўрасаюз зноў заклікаў беларускія ўлады далучыцца да глабальнага мараторыю на прымяненне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе адмены. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал tut.by. Так у Брусэлі адрэагавалі на смяротны прысуд, вынесены ў Гомелі.
28.12.2016 Жыхар Мазыра прыгавораны да смяротнага пакарання
Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі. 39-гадовы жыхар Мазыра Кірыл Казачак прызнаны вінаватым у забойстве ўласных дзяцей і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, паведамляе БелаПАН.
22.12.2016 Суд у Смаргоні: пажыццёвае зняволенне замест смяротнага пакарання
У Смаргоні Гарадзенскі абласны суд на выязным паседжанні завяршыў разгляд крымінальнай справы ў адносінах да жыхара вёскі Солы Смаргонскага раёна Уладзіміра Трыфанава, якому інкрымінавалася забойства трох аднавяскоўцаў і пагроза забойствам жонцы.
21.12.2016 Большасць дзяржаваў падтрымалі глабальны мараторый на смяротнае пакаранне. Беларусь устрымалася
FIDH вітае прыняцце рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб увядзенні глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне, якая была ўхваленая пераважнай большасцю галасоў 19 снежня 2016 года.
16.12.2016 Дэпутаты адрэагавалі на заклік праваабаронцаў абмеркаваць ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне
Пасля атрымання звароту ад праваабаронцаў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі, парламентарый Алена Анісім прапанавала вынесці гэтае пытанне на другую сесію Палаты прадстаўнікоў.
14.12.2016 Эксперты ў другі раз не знайшлі экстрэмізму ў кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”
Днямі гісторык Уладзімір Валодзін атрымаў адказ з Ашмянскай мытні, ў якім паведамляецца, што экспертыза не знайшла прыкметаў экстрэмізму ў інфармацыйных прадуктах – кнізе “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыску з дакументальным фільмам “Дысідэнт”.
13.12.2016 Андрэй Палуда: Канферэнцыя адбываецца на фоне прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў
Праваабаронцы "Вясны" прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”, якую арганізуе Савет Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
13.12.2016 “Некалядныя” пасланні ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы накіравалі звароты да ўсіх 110-ці дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне.
07.12.2016 Amnesty International: Апошні беларускі смяротнік у небяспецы
Пасля таго, як 5 лістапада ўлады Беларусі расстралялі трох смяротнікаў, Сяргей Вострыкаў застаецца апошнім вядомым асуджаным да смяротнага пакарання, які чакае выканання свайго прысуду.
06.12.2016 Міклаш Харасці: “Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы”
“Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”.
06.12.2016 Эксперты ААН: расстрэлы ў Беларусі — «абуральная непавага» да міжнароднага права ў галіне правоў чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН выказвае абурэнне з нагоды новых расстрэлаў у Беларусі, нягледзячы на канкрэтную просьбу да ўладаў не выконваць запланаваныя пакаранні.
05.12.2016 Асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава наведаў адвакат
5 снежня адвакат наведаў асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава ў СІЗА-1.
02.12.2016 Праваабарончая супольнасць Беларусі рашуча заклікае ўлады краіны адмовіцца ад смяротнай кары
Праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі выступаюць з асуджэннем выканання смяротных прысудаў і рашуча заклікаюць улады краіны адмовіцца ад смяротнага пакарання.