Навіны на тэму: скаргі
12.04.2019 Павал Левінаў пазбавіў прэміі віцебскага суддзю Белавуса?
Праваабаронца Павел Левінаў прасіў Вярхоўны суд разгледзець пытанне аб прафесійнай прыдатнасці віцебскага суддзі Іллі Белавуса (суд Кастрычніцкага раёну), які нарабіў шмат памылак і хібаў у адной з пастановаў па адміністрацыйнай справе.
08.04.2019 Дашкевіч — суду: “Я не заклікаў у “Курапаты”, я выказваў сваё меркаванне”
Актывіст Зміцер Дашкевіч абскардзіў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якой яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за прамову на Дзень Волі ў Кіеўскім скверы.
03.04.2019 Ці прыцягне пракуратура да адказнасці вінаватых у затрыманні палітыка на Дзень Волі?
Віталь Рымашэўскі просіць пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска прыцягнуць да адказнасці вінаватых за яго затрыманне на Дзень Волі.
02.04.2019 Праваабаронца ідзе ва-банк: пададзена скарга на рашэнне суддзі Шурына
Брэсцкі абласны суд прызначыў на 3 красавіка разгляд скаргі праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь
01.04.2019 Андрэй Павук заявіў пракурору вобласці пра самавольства мясцовых сышчыкаў
Блогер з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук абскардзіў 30 сакавіка пракурору вобласці сваё затрыманне па падазрэнні ў ілжывым мініраванні мясцовага райвыканкама.
19.03.2019 Мікалай Дзядок: "Калі спусціць ім гэта, то хутка і грошы пачнуць адбіраць у нахабную"
Праз амаль восем месяцаў з дня налёту на нефармальную сустрэчу анархістаў пад Крупкамі Мікалаю Дзядку вярнулі канфіскаваныя нажы.
18.03.2019 Затрыманая на Дзень Волі назіральніца дамагаецца пакарання для міліцыянтаў за жорсткае абыходжанне
Валанцёрка-назіральніца ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Таццяна Мастыкіна працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў Савецкага РУУС, якія падвергнулі яе жорсткаму абыходжанню.
12.03.2019 “Дармаед” паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам
Віцяблянін Сяргей Палінаў паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам на тое, што ягоныя дадзеныя патрапілі ў “базу дармаедаў”, піша “Віцебская Вясна”. Ён мяркуе, што гэтым самым улады парушаюць ягонае права на свабоду выбару заняткаў і права не падвяргацца прымусовай працы і дыскрымінацыі.
01.03.2019 Збіты міліцыяй берасцеец звярнуўся ў пракуратуру
Жыхар Брэста Павел Камінскі, гісторыя якога стала вядомая дзякуючы блогеру Сергію Петрухину, паціснуў скаргу пракурору г. Брэста на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія жорстка і беспадстаўна збілі яго яшчэ 3 ліпеня 2016 года.
26.02.2019 "Дзея" паскардзілася ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі
Праваабаронча-асветнае аб’яднанне „Дзея” накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі. Заснавальнікі арганізацыі лічаць, што аргументы Мінюста недастатковыя для прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі
25.02.2019 Наталля Стрэльчанка вінаваціць Беларусь ў парушэнні адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта
Сябра АГП Наталля Стрэльчанка з Дуброўны Віцебскай вобласці накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека індывідуальнае паведамленне. У сваім звароце яна абвінавачвае Рэспубліку Беларусь у тым, што 25 і 26 сакавіка 2018 г. у дачыненні да яе супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС і раённага суда ажыццяўляліся дзеянні, якімі, як яна лічыць, парушана адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
22.02.2019 Генпракуратура другі раз разгледзіць пытанне аб прыцягненні Шуневіча да адказнасці
Савет Міністраў 19 лютага паведаміў праваабаронцу Валянціну Стэфановічу, што яго зварот зноў накіраваны ў Генеральную пракуратуру для разгляду, але ўжо з “рэзалюцыяй Намесніка Прэм’ер-міністра”.
21.02.2019 Гарадзенскі праваабаронца поўны рашучасці дайсці да Вярхоўнага суда
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў 20-га лютага падаў наглядную скаргу на імя старшыні Гродзенскага абласнога суда.
15.02.2019 Пракуратура не пажадала мірыцца з выйгранай праваабаронцамі справай
Пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрахін апратэставаў у Мінскім абласным судзе рашэнне суда Нясвіжскага раёна, які яшчэ ў жніўні 2018 года абавязаў старшыню агракамбіната “Сноў” аплаціць кампенсацыю ветэрану працы Сырыцы, а таксама вярнуць яму званне Ганаровага працаўніка.
14.02.2019 Ігар Комлік: Паклёп у Беларусі ўжо ўзаконілі?
Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях.