Навіны на тэму: скаргі

Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

20.06.2019 Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу "безгалосага мужчыны, які гучна крычаў"

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях.

Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні

30.05.2019 Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні.

"Яны паводзілі сябе як фашысты". Гомельскія ромы скардзяцца на дзеянні міліцыянтаў

23.05.2019 "Яны паводзілі сябе як фашысты". Гомельскія ромы скардзяцца на дзеянні міліцыянтаў

Прадстаўнікі ромскай дыяспары, муж і жонка Вольга Нячаева і Мікалай Ануфрыеў звярнуліся са скаргай у пракуратуру Гомеля на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУСу

Светлагорскія актывісты абскардзяць штрафы за флэшмоб у Вярхоўным судзе

22.05.2019 Светлагорскія актывісты абскардзяць штрафы за флэшмоб у Вярхоўным судзе

22 траўня светлагорскія экалагічныя актывісты Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова з дапамогай ПЦ "Вясна” падалі скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнні Светлагорскага раённага і Гомельскага абласнога судоў аб адміністрацыйным пакаранні па ч.1 Арт. 23.34 КоАП РБ.

Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі

20.05.2019 Прадстаўнікі магілёўскай ГНК не змаглі наведаць асуджанага Пятра Кучуру ў калоніі

16 траўня грамадская назіральная камісія (ГНК) па Магілёўская вобласці не змагла наведаць у калоніі №15 зняволенага Пятра Кучуру. Гэта прасіла зрабіць яго жонка Людзміла Кучура, якая напрацягу многіх гадоў змагаецца за выкананне яго правоў.

Віцебскі суддзя Ілля Белавус зноў застанецца без прэміі?

11.05.2019 Віцебскі суддзя Ілля Белавус зноў застанецца без прэміі?

Суддзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ілля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзіміра Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнанні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў, гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасць грамадзяніна.

Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі

10.05.2019 Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі

Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.

У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса

10.05.2019 У КПЧ ААН прызналі ўладу вінаватай за зламаны нос беларуса

Летам 2011 года Беларусь акунулася ў маўклівыя акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Ілля Петравец назіраў за адной з такіх акцый пратэсту ў Мінску, у выніку чаго атрымаў закрыты пералом носа.

У Генпракуратуру паскардзіліся на выкраданне «людзьмі ў цывільным» праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу

03.05.2019 У Генпракуратуру паскардзіліся на выкраданне «людзьмі ў цывільным» праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу

Жонка берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка Таццяна трэцяга траўня падала ў Генеральную пракуратуру скаргу на «гвалтоўнае знікненне» мужа.

У КПЧ ААН да разгляду прынятая скарга фрылансера Андрэя Толчына

02.05.2019 У КПЧ ААН да разгляду прынятая скарга фрылансера Андрэя Толчына

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка лічыць, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні не існуе. Журналісты павінны паказваць чыноўнікам, што для атрымання інфармацыі пытаць дазвол у дзяржавы не абавязкова.

СК ухіліўся. Цяпер скаргу Мікалая Дзядка разгледзіць суд

30.04.2019 СК ухіліўся. Цяпер скаргу Мікалая Дзядка разгледзіць суд

4 траўня ў 14.00 у судзе Партызанскага раёна г. Мінска пройдзе разгляд справы па скарзе анархіста Мікалая Дзядка на адказ намесніка старшыні Следчага камітэта па разглядзе пытання аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі АУС пры ўзброеным налёце на актывістаў пад Крупкамі.

Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН

29.04.2019 Актывістка са Светлагорску: Мы абавязкова абаронім сваё права — няхай нават праз ААН

Экалагічная актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова абскарджвае рашэнне суда па справе забароны мітынгу, падчас якога планавалася прыцягнуць увагу да праблем, якія стварае жыхарам горада завод беленай цэлюлозы ў вёсцы Якімава Слабада, паведамляе "Гомельская Вясна".

Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым

29.04.2019 Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым

Спасылаючыся на артыкулы 91, 92, 95 Кодэкса Республікі Беларусь аб аб судаўладкаванні і статусе суддзяў прааабаронца просіць старшыню абласнога суда ўзбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні суддзі суда Леніскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука.

Пракуратура ўказала СК на неабходнасць вяртання адабранай маёмасці

26.04.2019 Пракуратура ўказала СК на неабходнасць вяртання адабранай маёмасці

Пракуратура горада Мінска разгледзела чарговую скаргу аб незвароце органам папярэдняга следства канфіскаванай на расейска-беларускай мяжы маёмасці ў грамадзянкі А.

Вярхоўны суд разгледзеў першую справу за карыкатуры

23.04.2019 Вярхоўны суд разгледзеў першую справу за карыкатуры

Актывіст Мікалай Дзядок абскардзіў у Вярхоўны Суд штраф у памеры 10 базавых велічыняў па ч.1 ст.17.10 КаАП за размешчаныя публікацыі ў Facebook, якія суд палічыў за малюнкі, якія дэманструюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства