Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

30.10.2010 Івацэвічы: Пікет як месца перадвыбарчых баталій

Пікеты па зборы подпісаў за розных прэтэндэнтаў у кандыдаты падчас гэтых выбараў сталі адной з нямногіх рэальных пляцовак, дзе жыхары краіны мелі магчымасць публічна выказвацца адносна сваіх палітычных поглядаў і прыхільнасцяў.

30.10.2010 Брэсцкая вобласць: Партыйцы намераны прысутнічаць пры фармаванні ўчастковых камісій

Брэсцкая абласная рада Партыі БНФ накіравала 12 сваіх актывістаў у розных раёнах на паседжанні выканкамаў па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.

Барысаў. АГП і РЭП вылучаюць каля паўсотні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

30.10.2010 Барысаў. АГП і РЭП вылучаюць каля паўсотні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

У склад сарака ўчастковых камісій у горадзе Барысаве дэлегаваны прадстаўнікі АГП і яшчэ дзевяці - прадстаўнікі РЭП.

У салігорскай кавярні забаранілі палітычную агітацыю (фотафакт)

29.10.2010 У салігорскай кавярні забаранілі палітычную агітацыю (фотафакт)

У адной з салігорскіх кавярняў наведвальнікі маглі пабачыць на століках абвесткі наступнага зместу: "У нашай установе забаронена займацца палітычнай, рэлігійнай і камерцыйнай агітацыяй". Мясцовыя праваабаронцы паспрабавалі высветліць абставіны з'яўлення гэткіх папярэджанняў.

29.10.2010 Магілёў: Ці будзе празрыстай працэдура праверкі подпісаў?

Магілёўскія праваабаронцы падрыхтавалі заявы ў Кастрычніцкую і Ленінскую раённыя выбарчыя камісіі горада з патрабаваннем дапусціць іх да назірання за працэдурай праверкі падпісных лістоў і подпісаў выбаршчыкаў на любым этапе праверкі і ў любы час.

29.10.2010 Пінск: За Кастусёва, Някляева і Міхалевіча сабралі прыблізна аднолькавую колькасць подпісаў

Каардынатары ініцыятыўных груп іншых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла, якія збіралі подпісы ў Пінску, абяцалі паведаміць колькасць сабраных подпісаў пазней.

29.10.2010 Назіральнік ад СНД – былы дэпутат па Бабруйскай сельскай акрузе

Алесь Чыгір: Як я магу пракаментаваць тое, што Кулакоўскі будзе назіральнікам ад СНД? Ну падумайце самі, ці можа быць аб’ектыўным чалавек, які ўсім, чаго дасягнуў у жыцці, абавязаны Аляксандру Лукашэнку.

Баранавічы: Больш за ўсё сабрана подпісаў за Статкевіча і Уса, менш за ўсё – за Някляева

29.10.2010 Баранавічы: Больш за ўсё сабрана подпісаў за Статкевіча і Уса, менш за ўсё – за Някляева

29 кастрычніка баранавіцкія сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты падсумоўваюць вынікі збору подпісаў. 

29.10.2010 Пінск: 19 прадстаўнікоў апазіцыйных партый вылучаны ў склад участковых камісій

Варта адзначыць, што пінскія апазіцыянеры вырашылі засяродзіцца на гарадскіх участках, на раён, нажаль, не хапае рэсурсаў.

29.10.2010 Брэст: Затрыманыя актывісты ініцыятыўнай групы Рымашэўскага

Машыну, на якой Шурхай вяртаўся з паездкі па рэгіёне і вёз падрыхтаваныя да здачы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі падпісныя лісты за вылучэнне Рымашэўскага, спынілі супрацоўнікі ДАІ.

29.10.2010 Юрый Глушакоў: Не хапіла подпісаў

У апошні дзень збору подпісаў пра сваё рашэнне зняцца з выбараў заявіў вылучэнец ад Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.

Пінск: Перадвыбарчы плакат знялі, манекены апранулі (фотафакт)

29.10.2010 Пінск: Перадвыбарчы плакат знялі, манекены апранулі (фотафакт)

У Пінску з-за перадвыбарчага плакату змянілі вітрыну ў краме жаночай бялізны. Два тыдні таму адміністрацыя адной з пінскіх крам вывесіла плакат з інфармацыяй пра правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у вітрыне з жаночай бялізнай. Інфармацыйны плакат двухсэнсоўна атачалі манекены.

Віцебск: Напад на пікет ініцыятыўнай групы Някляева

29.10.2010 Віцебск: Напад на пікет ініцыятыўнай групы Някляева

Ахвярай невядомага хулігана стала пластыкавая фігура патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта, якая выкарыстоўвалася як атрыбут пікета. Збіральнікі подпісаў не пацярпелі, а вось выяве Уладзімера Някляева дасталося – хуліган паваліў яе на зямлю, некалькі разоў ударыўшы кулаком.

Баранавічы: Каардынатару ініцыятыўных груп Статкевіча і Уса пагражалі невядомыя па тэлефоне.

29.10.2010 Баранавічы: Каардынатару ініцыятыўных груп Статкевіча і Уса пагражалі невядомыя па тэлефоне.

Каардынатару ініцыятыўных груп Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне. Актывісту прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне.

29.10.2010 Салігорск: Міліцыя затрымала зборшчыка подпісаў

Cупрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі і даставілі ў мяцовы РАУС зборшчыка подпісаў, які ладзіў пікет каля ўнівермагу "Салігорск". У пастарунку перад маладым чалавека выбачыліся і адвезлі назад на месца пікетавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства