Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Гродна: Праваабаронцы праз скаргі дамагаюцца прысутнасці пры праверцы падпісных лістоў

01.11.2010 Гродна: Праваабаронцы праз скаргі дамагаюцца прысутнасці пры праверцы падпісных лістоў

Гродзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч падалі скаргі на рашэнні мясцовых тэрытарыяльных выбарчых камісій. Віктар Сазонаў зарэгістраваны назіральнікам у камісіі Ленінскага раёну г.Гродна, Уладзімір Хільмановіч – у Гродзенскай раённай камісіі. Абодва накіравалі ў адпаведныя камісіі лісты з просьбай мець магчымасць прысутнічаць на паседжаннях пры праверцы падпісных лістоў, аднак у гэтым ім было адмоўлена.

Салігорск: Выбары Прэзідэнта ці Беларуская латарэя?

01.11.2010 Салігорск: Выбары Прэзідэнта ці Беларуская латарэя?

Нават у адносна ліберальны перыяд збору подпісаў жыхары сталіцы шахцёраў не мелі дастатковых магчымасцяў для атрымання ўсебаковай інфармацыі пра выбарчую кампанію. Верагодна, палітыка інфармацыйнага замоўчвання выбарчай тэматыкі буйнейшымі рэгіянальнымі СМІ працягнецца як мінімум да пачатку агітацыйнай часткі выбараў, што ператварае выбары Прэзідэнта ў своеасаблівую "Беларускую латарэю".

31.10.2010 Шклоў: На “малой радзіме” падтрымалі Лукашэнку

Нечакана мала жыхароў Шклоўскага раёна падтрымала вылучэнне ў якасці кандыдата яшчэ аднаго свайго зямляка – намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За магчымасць яго ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата падпісалася 111 чалавек.

Мазыр: Міжнародных назіральнікаў забяспечаць транспартам і культурнай праграмай

31.10.2010 Мазыр: Міжнародных назіральнікаў забяспечаць транспартам і культурнай праграмай

Для прыёму замежных назіральнікаў Мазырскі райвыканкам выдаў спецыяльнае распараджэнне, у якім падрабязна расказаў, як мясцовыя вертыкальшчыкі збіраюцца прымаць гасцей.

31.10.2010 Шэраг райвыканкамаў паклапаціліся аб інфармацыі адносна здачы дакументаў па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі

Шэраг сайтаў райвыканкамаў Гомельскай вобласці змясцілі аб’явы, куды ў апошнія дні падаваць дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Лепш за ўсіх праінфармаваў па гэтым пытанні сайт Мазырскага райвыканкама.

31.10.2010 Аршанская гарадская камісія не называе колькасць пададзеных подпісаў

На паседжанні гарадской камісіі былі складзены акты аб колькасці подпісаў, якія не падлягаюць праверцы. Пры гэтым камісія не агучыла, якая ж колькасць подпісаў была пададзена ў падтрымку таго ці іншага кандыдата.

31.10.2010 Бялынічы: Назіральнікаў абяцаюць дапусціць да праверкі подпісаў

У раённую камісію паступілі падпісныя лісты ад ініцыятыўных груп шасці прэтэндэнтаў у кандыдаты: Кастусёва (116 подпісаў), Лукашэнкі (4441 подпіс), Міхалевіча (65 подпісаў), Рымашэўскага (99), Саннікава (22) і Някляева (150).

Орша: За апазіцыю сабрана больш подпісаў, чым за Лукашэнку

31.10.2010 Орша: За апазіцыю сабрана больш подпісаў, чым за Лукашэнку

Цікавы той факт, што ў суме за Някляева, Кастусёва, Раманчука, Рымашэўскага, Статкевіча, Уса і Саннікава подпісаў сабрана як мінімум на 3 тысячы больш, чым за Аляксандра Лукашэнку.

Пінск: Менш за ўсё подпісаў здадзена за Някляева

31.10.2010 Пінск: Менш за ўсё подпісаў здадзена за Някляева

Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева тлумачаць свой вынік тым, што подпісаў яны сабралі болей, а здаць менавіта столькі загадалі  абласныя каардынатары.

Смаргонь: За Кастусёва і Някляева сабрана аднолькавая колькасць подпісаў

31.10.2010 Смаргонь: За Кастусёва і Някляева сабрана аднолькавая колькасць подпісаў

Калі меркаваць па колькасці здадзеных подпісаў, то ў Смаргоні самымі актыўнымі ініцыятыўнымі групамі з’яўляліся групы Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Някляева.

ЦВК прыўнёс у выбарчыя працэдуры не прадугледжанае заканадаўствам паняцце «памочнік члена ініцыятыўнай групы» і надзяліў яго насуперак заканадаўству пэўнымі паўнамоцтвамі

31.10.2010 ЦВК прыўнёс у выбарчыя працэдуры не прадугледжанае заканадаўствам паняцце «памочнік члена ініцыятыўнай групы» і надзяліў яго насуперак заканадаўству пэўнымі паўнамоцтвамі

Вольнае тлумачэнне парадку збору подпісаў выбаршчыкаў членамі ініціыятыўнай групы на практыцы стварыла падставы да масавага выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць вылучэння кандыдатам дзеючага Прэзідэнта.

30.10.2010 Мінск: Настаўнікаў абавязалі ўступіць у “Белую Русь”

Адміністрацыя СШ № 121 Першамайскага раёна Мінска распарадзілася ўсяму настаўніцкаму складу падаць заявы на ўступленне ў “Белую Русь”, якую ўзначальвае міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў - ён жа кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі.

30.10.2010 Брэсцкая абласная газета пра Някляева: Аперацыя “Правакацыя”

У матэрыяле апісываецца правакацыйная, з пункту гледжання аўтара, манера правядзення мерапрыемстваў па збору подпісаў ініцыятыўнай групай Някляева. І робіцца выснова, што мэта спадара Някляева -- проста годна сысці з дыстанцыі.

30.10.2010 Салігорск: Ніводнага подпіса ў падтрымку Кастусёва

Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў падзяліліся інфармацыяй аб сабраных подпісах. Найбольшую колькасць набралі прыхільнікі Някляева. А вось у падтрымку Кастусёва ніводнага подпісу ў Салігорскі выбаркам здадзена не было.

Брэст: Подпісы за Някляева збіралі і падчас візіту Лукашэнкі

30.10.2010 Брэст: Подпісы за Някляева збіралі і падчас візіту Лукашэнкі

“Каб паставіць пікет на звыклым месцы, зборшчыкам подпісаў прыйшлося прайсці праз міліцэйскі кардон, дзе ў нас праверылі асабістыя рэчы і дакументы сяброў ініцыятыўнай групы", - распавёў Ігар Маслоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства