Блог: Наста Лойка
20.11.2017 Карупцыя, Беларусь, правы чалавека
Карупцыя – гэта ня толькі эканамічная праблема, яна ўплывае на ўсе сферы жыцця грамадства, паколькі сама працэдура – незаконная дамова неправавога характара. Такі выключальнік для права і ўключальнік для прыватных інтарэсаў. Чаму цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі?
08.03.2017 Пра 8 сакавіка
Звычайна я ігнарую такія дні, але тут зусім ужо ў кветачна-кухоннае ўсё пераўтварылася, таму не магу маўчаць.
09.12.2016 Прарыў у прававой думцы, альбо Чаму мы сьвяткуем 10 сьнежня
Калі вы захочаце разабрацца, што такое дэклярацыя з прававой пазыцыі – тое лепш не чытаць Вікіпэдыю ў ангельскамоўнай вэрсіі, бо там гэта зусім пра іншае.
14.06.2016 Калі не працуюць прававыя мэханізмы
Напісаньне гэтага паста супала зь першымі затрыманьнямі па справе зь лямпачкамі з фарбай у будынак Белтэлерадыёкампаніі 9 чэрвеня. Адразу хачу патлумачыць, што ні ў ніякім разе не апраўдваю чужыя агрэсіўныя дзеяньні...
02.02.2016 Салідарнасьці пост
Пакуль усе абмяркоўваюць тэму міліцэйскага беззаконьня, мяккія прысуды “графіцістам” ды вядуць спрэчкі пра “трушны анархізм”, у мяне кліч аб салідарнасьці.
14.09.2015 Грамадзкі кантроль: што і навошта?
Сярод агульнай пасіўнасьці і абыякавасьці цяжка даказваць, што сытуацыю можна зьмяніць. Але назаву некалькі прычынаў, каб усё ж займацца тэмай грамадзкага кантролю.
03.08.2015 Я ня ведаю, як з гэтым жыць
Табе не асабліва пашанцавала: ты нарадзіўся ў Аўганістане. На тваёй Радзіме мясцовая “самаабарона” называецца Талібы. Яны беспакарана гвалцяць тваю сястру, забіваюць тваіх бацькоў, перарэзваюць горла твайму сябру з мясцовай НКА, вярбуюць пагрозамі цябе, пераўтвараюць цябе ў камок страху і недаверу…
11.06.2015 Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае
Што агульнага ў дзейнасьці палітыкаў і праваабаронцаў, а чым яны прынцыпова адрозніваюцца?
06.04.2015 Мірныя сходы і супрацоўнікі міліцыі
Так атрымалася, што з 2011 года я назіраю ў камандзе грамадзкіх назіральнікаў за санкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі ў Менску (Варшаве, Кіеве, Маскве…). Тэмы шырокія і бясконцыя, таму будзем лічыць, што пачатак цыклу.
16.02.2015 Те аве́н бахтале́! Цыганская гісторыя
Аднойчы на нумар грамадзкай прыёмнай патэлефанавала жанчына: “Вы можаце мне дапамагчы? Я выходжу ў краму – мяне затрымліваюць і вязуць у міліцыю адкатываць пальцы. Выходжу ў аптэку – зноў вязуць, у іншае аддзяленьне. А там абражаюць, пагражаюць, ігнаруюць мае словы, што ўжо здымалі адбіткі… Так проста немагчыма!”
28.01.2015 Некалькі замалёвак пра "судны дзень" 23-га
Дзень 23 студзеня 2015 года я запомню надоўга: не ўпершыню спрабавала патрапіць на суд за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, але ўпершыню - на выязное судовае паседжаньне ў РУУСе.
20.01.2015 Лісты ў няволю: як пісаць і пра што?
У гэтым запісу я паспрабую апісаць невялічкі досьвед як уласны, так і шмат якіх іншых адважных і цудоўных людзей, якія пісалі лісты ў няволю самі, разважалі пра гэта і фармавалі ў выглядзе парадаў.
30.12.2014 Правы чалавека: “палітыка падвоеных стандартаў” альбо ўсё ж пра права?
Існуе меркаваньне, што правы чалавека – гэта не каштоўнасьць, а навязваньне чужой палітычнай волі (“празаходняй”). І што гэтае навязваньне супярэчыць, канешне, традыцыям і культурным асаблівасьцям народаў. Але давайце разьбірацца.
18.12.2014 18 сьнежня – Міжнародны дзень мігрантаў
Па гэтай тэме зараз у ЦЭХу цудоўная выстава “ЯНЫ”: акрамя трапнага візуальнага ўвасабленьня жыцьця мігрантаў у Расіі, мяне вельмі ўразілі цытаты зь іх інтруіруваньня: там вельмі яскрава бачна, на колькі няпроста быць “іншым” у гэтым асяродку.