viasna on patreon

"Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі". Запрашаем на прэс-канферэнцыю!

2020 2020-10-19T12:10:07+0300 2020-10-19T13:00:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/advakaty-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабрончы цэнтр “Вясна” і РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" запрашаюць прадстаўнікоў СМІ і зацікаўленых асоб на прэс-канферэнцыю "Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі".

У прэс-канферэнцыі возмуць удзел:

  • Алег Гулак,  старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Адвакаты:

  • Аляксандр Пыльчанка;
  • Дзмітрый Лаеўскі;
  • Сяргей Зікрацкі.

Мадэратар сустрэчы – сябра Рады ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Асноўнымі тэмамі прэс-канферэнцыі стануць: ацэнка рэалізацыі права на абарону і стан інстытута адвакатуры ва ўмовах вострага крызісу з правамі чалавека ў краіне, супрацьдзеянне і перашкоды аказанню прававой дапамогі грамадзянам,  факты ціску і пераследу адвакатаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю.

Калі і дзе?

Час: 20 кастрычніка, аўторак. Пачатак - 15.00

Месца правядзення: "Тэрыторыя правоў", вул. Ложынская, 16, памяшканне 404.

Як знайсці "Тэрыторыю правоў"?

"Права на абарону і адвакаты ва ўмовах крызісу правоў члавека ў Беларусі". Запрашаем на прэс-канферэнцыю!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства