Асудзілі беларусаў і ўкраінца, затрыманых па справе аб "падрыхтоўцы тэрактаў"
Сталі вядомыя падрабязнасці справы, падчас якой судзілі траіх палітзняволеных: беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага, а таксама ўкраінца Івана Ліхалата. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што 18 снежня 2024 года іх асудзілі на тэрміны ад 11 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Дакладныя тэрміны кожнаму з іх не паведамляюцца.
У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што Пухальскі і Ліхалат нібыта здзейснілі спробу падрыву на ўчастку чыгункі ў Талачынскім раёне. Гэта абвінавачанне кваліфікавала як "замах на акт тэрарызму" паводле ч.1 арт. 14, ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса і "замах на прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту" паводле ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 309 Крымінальнага кодэкса.
Дзеянні Пухальскага дадаткова кваліфікаваныя як "незаконны абарот выбуховых прылад" паводле ч. 4 арт. 295 Крымінальнага кодэкса і "здрада дзяржаве" паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса, Ліхалата – "агентурная дзейнасць" паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса, а Бародзіча – "здрада дзяржаве" і "неданясенне аб планаваных злачынных дзеяннях" паводле ч. 1 арт. 356 і ч. 2 арт. 406 Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, пра затрыманне шасці чалавек КДБ паведаміў 11 верасня. Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.
У Беларусі затрымалі шэсць чалавек па абвінавачванні ў "падрыхтоўцы тэрактаў"
У прапагандысцкім фільме сцвярджаецца, што "раней Пухальскі выходзіў на сувязь з СБУ, каб паваяваць на баку Украіны, але атрымаў адмову". Яму нібыта растлумачылі, што яго навыкі спатрэбяцца ў Беларусі. Паводле прапагандыстаў першапачаткова трое выконвалі задачы па зборы інфармацыі:
Справу пачаў разглядаць Мінгарсуд 22 кастрычніка 2024 году ў закрытым рэжыме — такім чынам, суд цягнуўся амаль два месяцы. Працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.