viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: За ціск і пагрозы ў бок Марыі Калеснікавай павінна быць узбуджаная крымінальная справа

2020 2020-11-13T10:09:32+0300 2020-11-13T10:09:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikavam-sud-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Калеснікава пад час суда. Фота: Еўрарадыё

Марыя Калеснікава пад час суда. Фота: Еўрарадыё

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб, якія датычныя да затрымання і ціску на сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву.               

Стэфановіч у сваім звароце піша, што ў паведамленнях шэрагу СМІ за 10 лістапада ўтрымліваецца інфармацыя аб тым, што паводле слоў М. Калеснікавай 7 верасня яна была затрыманая невядомымі асобамі ў цэнтры г. Мінска і дастаўленая ў кабінет начальніка ГУБАЗіК МУС Карпянкова М.М., у якім прысутнічалі таксама намеснік міністра МУС Казакевіч Г.А., начальнік ААЦ Паўлючэнка А.Ю.

Падчас правядзення “размовы” дадзеныя высокапастаўленыя службовыя асобы абражалі і запалохвалі М. Калеснікаву, у тым ліку пагражалі  ёй забойствам у выпадку яе адмовы пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

“Агучаная М. Калеснікавай інфармацыя аб акалічнасцях яе затрымання, запалохвання і ціску на яе з боку дзяржаўных асобаў МУС, спробаў яе недобраахвотнага выдварэння за межы краіны ўказваюць на наяўнасць складу злачынства ў дзеяннях начальніка ГУБАЗіК Карпянкова М.М., намесніка міністра МУС Казакевіча Г.А.,  начальніка ААЦ Паўлючэнкі А.Ю, у тым ліку - перавышэнне імі сваіх службовых паўнамоцтваў, - лічыць Валянцін Стэфановіч.

А паколькі адной з падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы згодна з ч.4 арт 166 КПК Рэспублікі Беларусь з’ўляецца паведамленне аб злачынстве ў СМІ, праваабаронца просіць Генеральнага пракурора правесці праверку выкладзеных у заяве фактаў і ўзбудзіць крымінальную справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства