viasna on patreon

Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак

2020 2020-12-10T22:54:48+0300 2020-12-10T23:13:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_dziadok2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак. Гэта азначае, што ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў адіночнай маленькай камеры без лістоў і кніг.

Таксама вядома, што 9 снежня суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу абаронцы Міколы Дзядка на пастанову аб прымяненніда яго  меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Відавочна, што суддзя Мікалай Ліпневіч адмовіў у задавальненні скаргі, бо палітзняволены застаецца ў СІЗА. 

Нагадаем, блогера і актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка затрымалі і моцна збілі 12 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК у пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Паводле звестак МУС, дома ў блогера знайшлі замежныя банкаўскія аплатныя карткі і буйныя сумы грошай у рознай валюце, «прызначаныя для фінансавання ўдзельнікаў пратэстаў», а таксама «шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі (кактэйлі Молатава), улёткі, налепкі». Таксама пасля затрымання блогера быў узламаны яго Telegram-канал "Mikola", дзе налічвалася каля 15 тысяч падпісчыкаў. Цяпер ён знаходзіцца пад кантролем сілавікоў.

Міколе Дзядку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Сам актывіст не прызнае сябе вінаватым.

Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і катаванняў над сынам

Бацька Мікалая падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця сына. Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто "ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збівая яго і ужываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам".

Падтрымаць палітвязня можна лістамі, ён атрымае іх пасля выхаду з карцара. Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства