viasna on patreon

Крыніцы: Жыццю і здароўю Міколы Дзядка пагражаюць

2020 2020-12-23T11:47:01+0300 2020-12-23T12:11:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Родныя і блізкія палітвязня Міколы Дзядка занепакоеныя пагрозамі, што паступаюць у яго адрас. Яны паведамляюць, што з розных, не звязаных паміж сабой крыніцаў ім стала вядома, што жыццю і здароўю затрыманага пагражае небяспека. Пры гэтым зараз Мікола Дзядок знаходзіцца на каранціне – з 18 па 27 снежня, і адвакат не можа яго наведаць.

Да гэтага палітзняволены быў змешчаны на сем сутак ў карцэр.

Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак

Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.

Тым часам ініцыятыва BYPOL  у сваім тэлеграм-канале апублікавала звесткі пра асобаў, адказных за затрыманне і катаванні Міколы Дзядка. Паведамляецца, што ў кастрычніку ГУБАЗіК устанавіў знаёмую палітвязня, з якой час ад часу той сустракаўся, за дзяўчынай было арганізавана назіранне, таксама вынятыя відэазапісы з камераў у мінскім метро, пасля чаго стала вядома месцазнаходжанне Міколы Дзядка.

Нагадаем, блогера і актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка затрымалі і моцна збілі 12 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК у пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Паводле звестак МУС, дома ў блогера знайшлі замежныя банкаўскія аплатныя карткі і буйныя сумы грошай у рознай валюце, «прызначаныя для фінансавання ўдзельнікаў пратэстаў», а таксама «шкляныя бутэлькі з гаруча-змазачнымі матэрыяламі (кактэйлі Молатава), улёткі, налепкі». Таксама пасля затрымання блогера быў узламаны яго Telegram-канал "Mikola", дзе налічвалася каля 15 тысяч падпісчыкаў. Цяпер ён знаходзіцца пад кантролем сілавікоў.

Міколе Дзядку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Сам актывіст не прызнае сябе вінаватым.

Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і катаванняў над сынам

Бацька Мікалая падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця сына. Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто "ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збівая яго і ужываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам".

Падтрымаць палітвязня можна лістамі, ён атрымае іх пасля выхаду з карцара. Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства