viasna on patreon

Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка

2020 2020-12-24T19:51:07+0300 2020-12-24T19:51:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty_prisoners.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка. Таксама арганізацыя патрабуе расследаваць парушэнне яго права на доступ да абаронцы, а таксама на атрыманне і адпраўку карэспандэнцыі.

Напярэдадні Аляксандр Дзядок, бацька маладога чалавека, арыштаванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), заявіў, што ад сваякоў аднаго са зняволеных паступіла інфармацыя, што Мікалаю Дзядку "ствараюць умовы, каб ён памёр". Да Дзядка не дапускаюць адваката, акрамя таго ад яго не паступае ніякай карэспандэнцыі.

Крыніцы: Жыццю і здароўю Міколы Дзядка пагражаюць

Родныя і блізкія палітвязня Міколы Дзядка занепакоеныя пагрозамі, што паступаюць у яго адрас. Яны паведамляюць, што з розных, не звязаных паміж сабой крыніцаў ім стала вядома, што жыццю і здароўю затрыманага пагражае небяспека.

Мікалай Дзядок, адзін з бачных актывістаў беларускага анархісцкага руху, быў арыштаваны 12 лістапада ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Як паведамляў яго бацька, пры затрыманні Мікалай быў моцна збіты, а на допытах у Следчым камітэце яго катавалі з выкарыстаннем слёзатачывага газу. Заява аб катаваннях была перададзеная ў Следчы камітэт і ў цяперашні час знаходзіцца на разглядзе.

"Просім Вас неадкладна прыняць усе меры ў межах вашай кампетэнцыі, каб праверыць інфармацыю аб пагрозах жыццю і здароўю Мікалая Дзядка, аб прымяненні да яго катаванняў, умовах яго ўтрымання, парушэнні яго правоў на доступ да абаронцы, атрыманне і адпраўку карэспандэнцыі і забяспечыць аднаўленне яго правоў", - гаворыцца ў лісце Amnesty International, адрасаваным пракурору горада Мінска Алегу Лаўрухіну і начальніку Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Алегу Маткіну.

У лісце арганізацыя падкрэслівае, што вельмі занепакоеная паведамленнямі аб бесчалавечных умовах утрымання зняволеных у Беларусі, у тым ліку пазбаўленых волі ў сувязі з іх палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю.

"Мы нагадваем пра абавязак дзяржавы абараняць затрыманых і арыштаваных ад магчымых замахаў на іх жыццё, пагрозаў здароўю, катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання. Утрыманне зняволеных без сувязі з вонкавым светам недапушчальна і парушае іх правы", — гаворыцца ў дакуменце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства