viasna on patreon

"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца

2021 2021-03-30T11:49:20+0300 2021-03-30T11:53:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pprakuratura_lingva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца. Следам за ператрусамі і затрыманнямі прадстаўнікоў Саюза палякаў у Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях у межах крымінальнай справы за рэабілітацыю нацызма (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) ўлады пачалі праверку ўстаноў, дзе вывучаецца польская мова і культура. Так, 29 сакавіка ў Смаргоні дырэктарцы школы вывучэння польскай мовы Вользе Будай раённая пракуратура даслала ліст, у якім просіць прадставіць звесткі аб тых, хто навучаўся ці навучаецца ў дадзены момант у школе (спісы асобаў, анкетныя дадзеныя, копіі плацёжных дакументаў). 

"Мы рашуча асуджаем такога кшталту захады ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меньшасці. Арышты лідараў польскай супольнасці па надуманых, палітычна ангажаваных і афарбаваных у прапагандысцкім сталінскім стылі крымінальных справах. Праверкі ў польскіх школах і культурніцкіх цэнтрах, зборы персанальных дадзеных грамадзян, у тым ліку непаўнагадовых, якія вывучаюць польскую мову. Выстаўленне Польшчы як нібыта краіны ворага, агрэсара ў дзяржаўнай прапагандзе і стварэнне вобраза ўнутранага ворага з прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меньшасці з'яўляецца вельмі небяспечнай тэндэнцыяй", - адзначыў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

Што адбываецца вакол Саюза палякаў у Беларусі? Храналогія

  • 10 сакавіка была ўзбуджана крымінальная справа аб "гераізацыі ваенных злачынцаў". Згодна з інфармацыяй пракуратуры, справа ўзбуджана па факце здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму — гэта значыць па ч.3 арт. 130 КК. Падчас даследчай праверкі, паведамаміла пракуратура, устаноўлена, што 28 лютага ў памяшканні, арандаваным Берасцейскім форумам польскіх лакальных ініцыятыў і «Польскай школай», з удзелам непаўналетніх і моладзі прайшло незаконнае масавае мерапрыемства. "Убраныя ў нацыянальную форму польскай скаўцкай арганізацыі маладыя людзі выконвалі песні, чыталі вершы ў славу ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса, вядомага пад мянушкай Буры", — паведаміла пракуратура. 
  • 11 сакавіка ў Брэсце затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы», але пазней адпусцілі. Цяпер 43-гадовы берасцеец з'яўляецца падазраваным па заведзенай пракуратурай крымінальнай справе за распальванне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу).
  • 12 сакавіка ў Беларусь вярнулася дырэктар ТАА «Польская школа» Ганна Панішава і была адразу затрымана. Яе перавялі ў брэсцкі СІЗА-7, дзе яна застаецца пад вартай. Ганне прад'яўлена абвінавачванне. 
  • 18 сакавіка пракуратура Брэста падала пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа». Падстава — «грубае парушэньне заканадаўства, якое пацягнула за сабой прычыненьне шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам». Адначасова сілавікі пачалі правяраць польскія адукацыйныя цэнтры ў іншых гарадах, напрыклад, у Гродне, Баранавічах, Ваўкавыску.
  • 23 сакавіка ў Гродне затрымалі старшыню Саюзу палякаў Анжэліку Борыс. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - неафіцыйнага свята «Казюкі», а затым арыштавалі на 15 сутак. Пазней стала вядома, што яна таксама стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 КК аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыі нацызму.
  • 25 сакавіка ў Гродне быў затрыманы журналіст і сябра Саюза палякаў Андрэй Пачобут. У яго дома правялі ператрус, а затым яго павезлі ў Мінск на допыт. Ён застаецца ў СІЗА-1 у Мінску ў статусе падазраванага па справе па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу.
  • У той жа дзень сілавікі прыйшлі з ператрусамі і затрымалі дырэктарку грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыю Цішкоўскую і кіраўніцу Лідскага аддялення Саюза палякаў у Беларусі Ірэну Бернацкую. Жанчын таксама прывезлі ў Мінск і пакінулі ў СІЗА-1 пад вартай у межах той жа крымінальнай справы аб рэабілітацыі нацызму.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства