viasna on patreon

Лік ідзе на дзясяткі: працягваюцца допыты сябраў "Вясны"

2021 2021-04-05T13:09:34+0300 2021-04-05T13:24:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rusecki-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя"

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя"

Працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння, 5 красавіка, у Бярозе на допыт выклікалі ў якасці сведкі праваабаронцу Сяржука Русецкага.

У Магілёве на допыт выклікаюць таксама сябра “Вясны” Барыса Бухеля. Гэта трэці выклік праваабаронцы ў якасці сведкі.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Следчыя дзеянні па справе "Вясны" працягваюцца: на допыты выклікаюць грамадскіх актывістаў і журналістаў

На допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці выклікалі ў якасці сведкі грамадскага актывіста Анатоля Паплаўнага. У Магілёве на допыт выклікаюць таксама и незалежную журналістку Крысціну Барысаву. А ў апошні дзень сакавіка ў Мінску следчымі быў дапытаны юрыст "Вясны" Аляксей Лойка.

11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства