viasna on patreon

У Следчым камітэце працягваюцца допыты па справе "Вясны"

2021 2021-04-15T09:15:08+0300 2021-08-19T15:01:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzergachou2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, 15 красавіка ў чарговы раз выклікаюць у якасці сведкі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова.

Допыт прызначаны на 9-30.

Усяго цягам гэтага тыдня па справе “Вясны” былі дапытаныя некалькі праваабаронцаў, іх сваякоў  і актывістаў па ўсёй Беларусі.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

Рада ПЦ “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Алесь Бяляцкі пасля допыту: Крымінальная справа мае яўны палітычны падтэкст

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі дзевятага красавіка быў выкліканы на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства