viasna on patreon

Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука

2021 2021-07-06T17:45:28+0300 2021-07-06T17:49:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anischuk_909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага Арцёма Анішчука. Мужчына з'яўляецца фігурантам справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў". Аўтары і падпісанты петыцыі патрабуюць у Генпракуратуры і ДВП прыняць неадкладныя меры, накіраваныя на спыненне і эфектыўнае расследаванне ўсіх фактаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні да Арцёма з боку службовых асобаў ПК-15.  

Арцём Анішчук. Фота: spring96.org
Арцём Анішчук. Фота: spring96.org

Як адзначаюць аўтары петыцыі, у магілёўскай калоніі на Арцёма Анішчука ажыццяўляецца псіхалагічны і фізічны ціск. Ужо ва ўмовах адбыцця пакарання Арцёму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 411 Крымінальнага кодэкса за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" па прычыне парушэння рэжыму — "двойчы адмовіўся прыбірацца". З 8 чэрвеня Арцёма змясцілі ў ШІЗА. Начальнік калоніі заявіў палітвязню, што ўтрымліваць у СІЗА яго збіраюцца да наступнага суда па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

Жонка зняволенага Арцёма Анішчука: Пасля пракурорскай праверкі мужа збіваў начальнік калоніі

Пра катаванні і ціск на мужа праваабаронцам распавяла ягоная жонка Вольга.

"Падчас аднаго з допытаў зняволены паведаміў адвакату пра тое, што супраць Арцёма Анішчука здзяйсняўся фізічны і псіхалагічны гвалт супрацоўнікамі магілёўскай папраўчай калоніі №15, што дадзеныя дзеянні адбываюцца з моманту яго прыбыцця туды 17 красавіка 2021 года. 

Між тым, пасля правядзення гэтай праверкі ад Арцёма Анішчука зноў паступілі весці аб збіцці: як распавёў ён свайму адвакату, пасля пракурорскай праверкі Арцёма Анішчука, у тым ліку збіваў асабіста начальнік папраўчай калоніі №15.

Зняволены таксама распавёў, што яго прымушалі пад дыктоўку пісаць сваякам лісты аб тым, што ўсё нібыта добра, і пісаць адмовы ад сустрэчы з адвакатам. Часта допыты праводзіліся без следчага, у прысутнасці чатырох невядомых людзей", — распавядаюць аўтары петыцыі.

У сувязі з гэтым падпісанты звароту патрабуюць ад уладаў:

1. Прыняць неадкладныя меры, накіраваныя на спыненне катаванняў і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў ПК-15 у дачыненні да зняволенага калоніі Арцёма Анішчука;

2. Пачаць поўнае, аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне ўсіх фактаў катаванняў у дачыненні да Анішчука з боку супрацоўнікаў папраўчай калоніі, а таксама вызваліць ад пасады ўсіх датычных асобаў на час расследавання;

3. Прыняць меры па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі Арцёму. 

Пасля таго, як пад петыцыяй будзе назбірана 2000 подпісаў, яна будзе накіраваная ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ 

Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці.

За што асудзілі Арцёма?

Нагадаем, пяць мінчукоў затрымалі 29 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа каля той самай машыны намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў ВК, ВК, ЛПП Дэпартамента выканання пакарання МУС Аляксандр Гейца. На відэа, якія распаўсюдзіла прэс-служба МУС і ONT NEWS, бачна, што сілавікі пры затрыманні выкарыстоўвалі зброю. Па паказаннях абвінавачаных, у пашкоджанні аўто і пры затрыманні прысутнічала каля дзевяці чалавек, на лаве падсудных – пяць чалавек. У матэрыялах справы яны фігуруюць як "неустаноўленыя асобы" ці наогул адсутнічаюць. На думку абвінавачаных, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Матэрыяльная шкода машыны склала 5 222 рублёў 88 капеек. Акрамя гэтага, абвінавачаных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі пры вобшуке ў іх дамах і машынах пасля затрымання: па ч. 1 арт. 295-3ч. 2 арт. 296, 329 і па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Шаўцоў асудзіў пяць мінчукоў на тэрміны ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Як праходзілі суды па гэтай справе чытайце ў рэпартажах "Вясны":

sudy_89.jpg

«Памыліўся палітычнымі поглядамі». Судзяць пяць мінчукоў, якіх абвінавачваюць у пашкоджанні машыны жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 11 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы Крымінальнага кодэкса супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць

Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой.

Да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд вынес прысуды пяці мінчукам, якія пашкодзілі машыну жонкі міліцыянта

Суд Мінскага раёна 3 лютага вынес прысуды па крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх усіх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства