viasna on patreon

Amnesty International: Запатрабуйце вызваліць Марфу Рабкову

2021 2021-09-24T15:59:16+0300 2021-09-24T16:25:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa_amnesty.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International

Ілюстрацыя Марфы Рабковай ад Amnesty International

Amnesty International запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай, якая ўжо больш за год утрымліваецца за кратамі.

“Улады Беларусі павінны спыніць пераслед сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і іншых грамадзянскіх актывістаў, а таксама паважаць правы ўсіх жыхароў краіны на свабоду аб'яднанняў, мірных сходаў і на свабоду выказвання меркаванняў”, - адзначаецца ў звароце.

Арганізацыя прапануе накіраваць ліст міністру замежных спраў і генеральнаму пракурору з наступнымі патрабаваннямі:

  • неадкладна спыніць крымінальны пераслед Марфы Рабковай і забяспечыць зняцце з яе ўсіх высунутых абвінавачванняў;
  • прыняць усе неабходныя меры для неадкладнага і безумоўнага вызвалення Марфы Рабковай і ўсіх астатніх вязняў сумлення ў Беларусі.

Падпісаць электронны зварот можа любы жадаючы, для гэтага неабходна на сайце Amnesty International пакінуць свае імя, прозвішча, электронны адрас і абраць краіну.

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясна” Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года і стала першай затрыманай прадстаўніцай арганізацыі. У кватэры Марфы быў праведзены ператрус, канфіскаваныя грошы, асабістыя рэчы і тэхніка, а саму праваабаронцу змясцілі пад варту, дзе яна знаходзіцца і дагэтуль.

Марфа абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса выключна за сваю законную і мірную праваабарончую дзейнасці.

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі можна па адрасе::

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Рабковай Марыі Аляксандраўне

*Важна пісаць менавіта афіцыйнае імя - Марыя, бо могуць абмяжоўваць карэспандэнцыю праз няправільна напісанае імя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства