viasna on patreon

У штогадовым “Марафоне лістоў” патрабуйце ад уладаў Беларусі вызвалення падлетка Мікіты Залатарова Дакумент

2021 2021-11-11T14:35:33+0300 2021-11-11T15:15:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ai_marafon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лістапада распачынаецца штогадовая акцыя “Марафон лістоў”, якую арганізуе Amnesty International.

У гэтым годзе адным з удзельнікаў акцыі стаў непаўнагадовы хлопец з Беларусі Мікіта Залатароў, які быў асуджаны да пяці года пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі за тое, што нібыта падчас пратэстаў 2020 года кінуў пад ногі двум амапаўцам "кактэйль Молатава" і за "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Падчас правядзення расследавання і судовага разбору беларускія ўлады парушылі яго права не падвяргацца катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання, а таксама яго права на справядлівы судовы разбор. Падчас затрымання і ў ходзе ўтрымання пад вартай яго збівалі, а супрацоўнікі міліцыі дапытвалі яго ў адсутнасць адваката або дарослага законнага прадстаўніка. Акрамя таго, ён знаходзіўся ў папярэднім зняволенні больш за шэсць месяцаў і змяшчаўся ў адзіночнай камеры. На момант меркаванага здзяйснення правапарушэння Мікіту Залатарову было 16 гадоў; ён пакутуе на эпілепсію.

Мікіта быў прызнаны палітзняволеным

Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі.

Якія дзеянні прапануюцца?

У падтрымку Мікіты Залатарова Amnesty International заклікае:

  • Падпісаць петыцыю да беларускіх уладаў з патрабаваннем яго неадкладнага вызвалення.
  • Напісаць лісты падтрымкі і салідарнасці па адрасе: 
    Выхаваўчая калонія №2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4.
  • Правесці адукацыйнае мерапрыемства ў межах “Марафона лістоў”.
  • Прайсці анлайн-курс пра “Марафон лістоў”.

Каго яшчэ можна падтрымаць у гэтым годзе?

Акрамя Мікіты Залатарова, Amnesty International у межах “Марафона лістоў” заклікае падтрымаць :

  • Блогера Цемірлана Енсябека з Казахстану, якога пераследуюць за сатыру ў сацсетках;
  • Чжан Чжань з Кітаю, якая мела смеласць казаць праўду пра COVID-19 у сваёй краіне;
  • Вэндзі Галарса з Мексікі, якая была параненая падчас пратэстаў супраць гвалту ў адносінах да жанчын;
  • НКА “Сфера” з Украіны, якая падверглася неаднаразоваму нападу за абарону правоў жанчын і ЛГБТ.

Больш інфармацыі пра кейс Мікіты Залатарова:

У штогадовым “Марафоне лістоў” патрабуйце ад уладаў Беларусі вызвалення падлетка Мікіты Залатарова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства