viasna on patreon

Што азначае для чытачоў прызнанне матэрыялаў "Гарадзенскай Вясны" экстрэмісцкімі?

2021 2021-11-11T17:23:20+0300 2021-11-11T17:46:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі "Гарадзенскай вясны" ("Haradzenskaja Viasna"). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Прызнаны экстрэмісцкімі:

  • harodniaspring.org;
  • https://vk.com/haradzenskajaviasna;
  • https://www.facebook.com/ViasnaHaradzenskaja;
  • https://twitter.com/harodniaspring.

Што гэта азначае для аўдыторыі сайта?

У першую чаргу прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі азначае забарону распаўсюджваць іх і рабіць любыя дзеянні для гэтага, незалежна ад тэматыкі, зместу і часу публікацыі. Згодна з КаАП, караецца "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі". Нават калі матэрыялы з сайта перадрукоўваліся ў мінулым, гэта можа пацягнуць адказнасць, калі працоўныя спасылкі і матэрыялы сайта працягваюць выкарыстоўвацца ў агульным доступе на асабістых старонках.

Іншых наступстваў па законе быць не можа: напрыклад, па-ранейшаму можна чытаць матэрыялы і навіны аб правах чалавека на Гродзеншчыне ў рэгіянальным тэлеграм-канале.


"Гарадзенская вясна" — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства