viasna on patreon

Палітвязні Беларусі ў 2021 годзе. Статыстыка

2022 2022-01-04T14:53:57+0300 2022-01-04T18:09:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palitviazni_be2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 969 палітвязняў. Гэта самая вялікая колькасць зняволеных па палітычных матывах за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод вязняў – людзі розных узростаў, прафесій, сацыяльнага статусу, але аб’яднаныя нязгодай з дзеяннямі ўладаў падчас і пасля выбараў прэзідэнта, катаваннямі і рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў, за што ў выніку спазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед.

Агулам за перыяд з 2020 года па канец 2021 года праваабарончай супольнасцю Беларусі палітзняволенымі было прызнана 1108 чалавек. Частка з іх была вызваленая, частка чакае на волі ўступлення прысуду ў сілу і накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а частка – з’ехала за мяжу краіны.

Большасць з палітзняволеных – мужчыны, іх 858 чалавек. Яшчэ 111 жанчын на канец года знаходзілася за кратамі.

Дзесяць непаўнагадовых палітвязняў ці тых, каму 18 год споўнілася ў зняволенні, адбываюць розныя тэрміны пакаранняў у выхаваўчай калоніі №2. Таксама вядома пра не менш 12 пенсіянераў і пенсіянерак, якія спазналі крымінальны пераслед і ўтрымліваюцца за кратамі.

Асуджаныя да пазбаўлення і абмежавання волі ўжо пачалі адбываць пакаранне: у калоніях - 331 чалавек, і на "хіміі" - 195 чалавек. Для шасці чалавек адбылася замена пакарання на больш строгае і зменены рэжым на турэмны.

На канец 2021 года 403 чалавекі знаходзіліся ў СІЗА. Яшчэ шэсць чалавек утрымліваюцца пад "хатнім арыштам". Некалькі палітвязняў знаходзіцца ў ІЧУ пад адміністрацыйным арыштам. Таксама месцазнаходжанне невялікай часткі палітвязняў дакладна не вядома праваабаронцам "Вясны".  

Сярод палітзняволеных:

  • 67 дзеячоў культуры;
  • 45 студэнтаў і выкладчыкаў;
  • 32 прадстаўнікі медыя.

Таксама за кратамі знаходзіцца сем праваабаронцаў “Вясны”: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і яго памочніца Таццяна Ласіца, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Сярод палітзняволеных як мінімум сямёра – шматдзетныя бацькі. Таксама не менш за сем параў – муж і жонка - былі асуджаныя на тэрміны зняволення ці знаходзяцца пад следствам у СІЗА.   

Па 20 гадоў пазбаўлення волі атрымалі анархісты Ігар Аліневіч і Сяргей Раманаў. Гэта самыя суровыя выракі па палітычных судовых разглядах.

Як дапамагчы?

Спіс усіх палітвязняў

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць — вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі.

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач.

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства