viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-03-01T18:08:16+0300 2022-03-09T17:26:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 1 сакавіка:

Хроніка: Вайна. Як пабачылі пачатак вайны ўкраінцы і беларусы, якія жывуць і знаходзяцца ва Украіне? Як праходзілі антываенныя акцыі па гарадах свету і як у Беларусі за гэтыя антываенныя акцыі судзілі? Як збіраюць гуманітарную дапамогу на патрэбы ўкраінскага боку і для ўкраінскіх бежанцаў? Што казалі ў сваіх заявах праваабарончыя арганізацыі розных краін і што заклікаюць зрабіць з Беларуссю і Расіяй?

Час-выбараў: Рэферэндум адышоў на другі план з-за вайны. Хоць ён быў рэпрэсіўны яшчэ і да свайго пачатку. “Лялечны рэферэндум” і “Лукашэнка за новай Канстытуцыяй не схаваецца і яму прыйдзецца адказваць за свае злачынствы”— сваёй ацэнкай рэферэндуму дзеліцца сябра часовай рады “Вясны” Аляксей Колчын.

Таксама ў рубрыцы паглядзім, як беларусы Вільні прыйшлі да беларускага консульства ў Літве і патрабавалі правесці галасаванне (хоць за мяжой участкаў для галасавання ЦВК не прадугледзела).

Каментар: Разам з праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным гаворым пра вайну, правы чалавека ў ёй, прапаганду і стаўленне афіцыйнай Украіны да людзей з беларускімі пашпартамі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Океан Ельзи.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2022-03-01_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства