viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-04-05T17:26:31+0300 2022-04-12T15:09:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 5 красавіка:

Каментар: Целы забітых людзей, брацкія магілы, дзясяткі згвалтаваных жанчын… Буча. Там пасля сыходу войск РФ пабываў імам-капэлан батальёну тэрытарыяльнай абароны Кіева Шэйх Саід Ісмагілаў. Ён адзначае, што наперадзе яшчэ будзе шмат сведчанняў ад людзей, што выжылі ў Бучы падчас знаходжання там войскаў РФ.  На падставе тых сведчанняў можна будзе пачынаць міжнародныя крымінальныя суды.

“Людзей, што хаваліся ў падвалах, проста выводзілі і растрэльвалі… Было масавае знішчэнне цывільнага насельніцтва”.

Каментар эксперта: Магчымая забарона выкарыстання літары “Z” – ці не парушыць гэта свабоду слова і права на выказванне свайго меркавання? Разбіраемся з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелка.  

Па-за межамі: З пачаткам вайны на тэрыторыі Украіны мільёны людзей сталі бежанцамі. Сярод іх ёсць і беларусы.

“Гэта гісторыя нагадвала кадры з Другой Сусветнай”, — кажа Яна, якая ўцякала са сваімі дзецьмі.

“Пачатак вайны застаў нас у Ірпені”, — узгадвае беларус Аляксандр, які пераехаў у Заходнюю Украіну і стаў там валанцёрам.

“Акрамя людзей — чатыры ці пяць сабак, і каты… Увогуле, як Ноеў каўчэг”, — успамінае свой выезд з Украіны беларускі журналіст і блогер Васіль Ядчанка.

У музычных паўзах—украінскія выканаўцы, што далучыліся да дабрачыннага тэлемарафону Save Ukraine. Іх відэазвароты, запісаныя ва ўмовах вайны, можна знайсці па хэш-тэгу #StopWar (Go_A – SHUM, MELOVIN, MONATIK, Dakh Daughters, Tina Karol & Julia Sanina).

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2022-04-05_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства