Былога дырэктара музея "Пружанскі палацык" асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі"
https://spring96.org./be/news/107446
2022
2022-04-20T12:03:17+0300
2022-04-20T12:03:17+0300
2022-04-20T12:18:59+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zialevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 красавіка 2022 года вынесены прысуд экс-дырэктару музея "Пружанскі палацык" Юрыю Зялевічу. Суддзя Пружан і Пружанскага раёна Ігар Жытко прызнаў яго вінаватым паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак мужчыну: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
На дадзены момант невядома, што менавіта суд палічыў паклёпам. У снежні 2021 года ў Зялевіча дома правялі ператрус, а потым яго затрымалі на некалькі сутак.
Вядома, што Юрый Сяргеевіч спачатку працаваў настаўнікам, а ў 2001 годзе стаў дырэктарам музея. Пад яго кіраўніцтвам ва ўстанове ладзіліся выставы, музычныя вечары і іншыя мерапрыемствы. Аднак у жніўні 2020 года яго звольнілі з працы "па пагадненні бакоў".