viasna on patreon

"Прыбраныя" пісьменнікі, новыя "тэрарысты" і арышты "незразумела за што": хроніка пераследу 14 чэрвеня Дапоўнена

2022 2022-06-14T15:26:00+0300 2022-06-15T08:21:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/raman_dzergachoy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Арышт за чат, якога ўжо няма

Аляксандр Захожы
Аляксандр Захожы

З’явіліся навіны пра затрыманага ўчора - 14 чэрвеня - 29-гадовага супрацоўніка Мінскінжпраекта Аляксандра Захожага. Меркавана, ён быў адміністратарам дваравога чата "9-ы кіламетр", які не значыцца ў спісе "эктрэмісцкіх" матэрыялаў ці фармаванняў, і якога зараз ужо не існуе. Па інфармацыі праваабаронцаў, суд Першамайскага раёна прызначыў Аляксандру 12 сутак арышту. Але па якім артыкуле асудзілі хлопца, невядома.

Затрыманне нібыта за каментар пра памерлага міліцыянта

Раман Дзергачоў
Раман Дзергачоў

У Мінску затрымалі Рамана Дзергачова. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва". Вядома, што хлопцу 22 гады, што родам ён з Капыля, але апошнія некалькі год жыў у Мінску. Сілавікі сцвярджаюць, што хлопец нібыта пакінуў абразлівы каментар у сацсетках пад навіной пра памерлага аператыўніка Шклоўскага РАУС. Вядома, што цяпер Раман адбывае адміністрацыйны арышт, які мусіць скончыцца 22 чэрвеня.

Яшчэ адзін зняволены адвакат

Вячаслаў Чычын
Вячаслаў Чычын

Затрыманы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Вячаслаў Чычын. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Усяго раніцай было затрымана пяць адвакатаў з Мінскай абласной калегіі. Іх прозвішчы ўдакладняюцца.

Вядома, што аднаго з іх — Вячаслава Чычына — адпусцілі. Лёс іншых пакуль невядомы.


Новыя "тэрарысты" і экстрэмісты

КДБ папоўніў спіс "тэрарыстаў" дзевяццю прозвішчамі. Сярод іх чатыры палітвязні. У спіс дадалі:

Такім чынам, у спісе "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" КДБ ужо больш за 70 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя.


14 чэрвеня ТАА «ТУТ БАЙ Медыя» была прызнаная экстрэмісцкай арганізацыяй. Адпаведнае рашэнне агучыў Вярхоўны суд.

33 забароненых пісьменніка

Спіс забароненых аўтараў
Спіс забароненых аўтараў

З паліц школьных бібліятэк знікнуць Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец... Усяго 33 літаратара. Як паведамляе @by_culture, у школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання. Усе літаратары — сябры ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтары допіса адзначаюць, што прозвішча Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Някляева цэнзары не здолелі нават правільна напісаць.

Ціск на палітвязняў

Ілля Трахтэнберг
Ілля Трахтэнберг

Як паведаміў бацька палітзняволенага Іллі Трахтэнберга, адміністрацыя калоніі №15 пазбавіла яго рэжымнай перадачы, якую бацькі павінны адвезці ў жніўні. За ўвесь час у калоніі хлопца паспелі ўжо пазбавіць трох рэжымных перадач, трох спатканняў і зменшылі атаварку з пяці да двух базавых велічыняў у месяц. А ў красавіку яго змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак.

Нагадаем, Іллю адлічылі з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. Ён браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. 12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 агучылі прысуд па "справе студэнтаў": Трахтэнбергу прызначылі 2 гады і 6 месяцаў зняволення.

Падтрымайце Іллю лістамі салідарнасці. Адрас такі: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ілле Вітальевічу Трахтэнбергу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства