viasna on patreon

І калонія, і штраф: вынікі суда за абразу прэзідэнта, Генпракурора і старшыні ЦВК

2022 2022-06-17T12:30:26+0300 2022-06-17T12:32:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/veleshko-al.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Вялешка. Фота з сацыяльных сетак

Аляксей Вялешка. Фота з сацыяльных сетак

Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей.

Аляксей Вялешка – ураджэнец Салігорска, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.

Па матэрыялах следства, Вялешка з красавіка па жнівень 2021 года, размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас кіраўніка дзяржавы, а таксама старшыні Цэнтрвыбаркама і Генеральнага пракурора ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Экспертыза выявіла ў каментарах ненарматыўную форму маўленчага выказвання.

Сваю віну мінчанін прызнаў у поўным аб'ёме. Паказаў, што здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні пад уплывам эмоцый і пасля чытання інфармацыі ў дэструктыўных Telegram-каналах.

Абвінавачаны выканаў заяўлены Генпракурорам Андрээм Шведам Рэспублікі Беларусь грамадзянскі пазоў аб матэрыяльным пакрыцці маральнай шкоды ў памеры 10 тыс. рублёў у поўным аб'ёме.

Суд прызнаў Вялешку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3 200 рублёў (100 б.в.).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства