Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна — у падкасце "Вясна прыйдзе" Аўдыё
У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мінчанка ўспамінае пра час, праведзены пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га. Там яна шукала свайго затрыманага хлопца.
Гэты расповед — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і ў выніку сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?
"Вясна прыйдзе" · #31. Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна — жнівень 2020
У адну з начэй сілавікі прагналі валанцёраў з-пад Акрэсціна. У шоку гераіня забегла ў чужы дом і спрабавала там схавацца. Але туды зайшоў амапавец…
“Гэта ж нейкае архетыповае адчуванне, калі ты ў доме (няхай нават гэта і не твая хата) — а ў яе ўваходзіць нейкі чалавек у зброі, ад якога ты збягаеш — і ён цябе знайшоў у хаце…”
*Пасля пратэсту 9 жніўня 2020-га у Мінску пад Акрэсціна сталі збірацца людзі ў пошуках сваіх затрыманых блізкіх. Некалькі дзён пра іх нічога не было вядома, але ў рэшце рэшт затрыманых сталі адпускаць. Многія з іх былі моцна збітыя.
Падкаст можна слухаць на SoundCloud, а таксама YouTube.
А з іншымі выпускамі праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.