Палітзняволеную Алену Латушку асудзілі да 2,5 года "хатняй хіміі"
https://spring96.org./be/news/109369
2022
2022-10-10T17:04:05+0300
2022-10-10T17:04:05+0300
2022-10-10T17:19:05+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/latushka_alenaa.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна 10 кастрычніка асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтара месяца пад вартай у СІЗА-1.
Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Яе змясцілі ў СІЗА-1. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Тры тыдні таму ў гэтым жа судзе яго асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над Анатолем.
Апраналі пакет на галаву, было не менш за 50 удараў: сталі вядомыя падрабязнасці збіцця палітвязня Анатоля Латушкі