viasna on patreon

Ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд палітвязню? Развенчваем міф

2022 2022-10-21T15:03:00+0300 2022-10-21T16:38:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ffe36887-0140-4738-a842-6417712a7d4c.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту. Разбіраемся ў гэтым пытанні з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам.

ffe36887-0140-4738-a842-6417712a7d4c.png
Ілюстрацыя Аляксандра Бірука

Ці мае абскарджванне прысуду негатыўныя наступствы для палітвязня?

- Тут неабходна раздзяліць дзве сітуацыі: калі падача апеляцыі не суправаджаецца пратэстам пракурора “ў адказ” на мяккасць пакарання, то больш жорсткае пакаранне не можа быць прызначана адпаведна закону; абвінавачаным часта раяць не падаваць скаргу, каб не выклікаць менавіта гэты пратэст. Пры наяўнасці пратэсту на мяккасць пакарання, яно можа быць узмоцнена судом апеляцыйнай інстанцыі. А вось калі ёсць пратэст – ёсць выпадкі, калі пакаранне ўзмацнялі, а ёсць – калі не, ніякай сістэмы (як і прамой залежнасці прынясення пратэста ад падачы ці непадачы скаргі) няма.

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч на тры месяцы зменшылі прысуд па выніках апеляцыі

Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Юліі Лаптановіч

Навошта падаваць апеляцыю, калі беларускія суды не працуюць у прававым полі?

- Па-першае, апеляцыйная скарга – гэта практычна апошняя магчымасць у працэсуальнай форме выказаць сваю пазіцыю па справе і свае адносіны да пастаноўленага прысуду. Па-другое, гэта хоць і невялікая, але надзея на выпраўленне судовай памылкі. Па-трэцяе, гэта напамін судовай сістэме аб яе злоўжываннях і памылках.

Палітвязню Паўлу Кучынскаму змянілі прысуд па выніках апеляцыі

У судзе Вілейскага раёна 7 чэрвеня быў вынесены прысуд маладзечанцу Паўлу Кучынскаму.

Ці ёсць станоўчыя прыклады абскарджвання палітычнага прысуду?

- На жаль, мы не ведаем выпадкаў адмены палітычна матываваных прысудаў, статыстыкі па такіх справах няма.

Ці адрознівалася сітуацыя з апеляцыямі да 2020 года ад цяперашняй?

- Палітычна матываваныя справы заўсёды былі пад асаблівым кантролем, таму шанцаў злавіць суд першай інстанцыі на памылцы няшмат. Быў выпадак, калі па апеляцыйнай скарзе ў 2020 годзе гарадскі суд знізіў пакаранне Івану Комару напалову, а Мікіту Емяльянаву - амаль напалову.

Мінгарсуд змяніў прысуд актывістам анархічнага руху Емяльянаву і Комару

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емяльянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі.

Як абскардзіць судовую пастанову?

- У Крымінальна-працэсуальным кодэксе ёсць цэлы раздзел, у якім апісаны парадак апеляцыі і патрабаванні да апеляцыйнай скаргі, калі ведаць гэтыя правілы, можна скласці скаргу самастойна. Калі не – можна звярнуцца да адваката. ПЦ “Вясна” таксама заўсёды прапаноўвае сваю дапамогу – можна звярнуцца дыстанцыйна да нашых юрыстаў і яны бясплатна складуць скаргу, асабліва калі гэта скарга на жорсткасць прысуда і практычна не трэба вывучаць цалкам справу. Дарэчы, нават калі справа складаная, але ў абвінавачанага няма магчымасці атрымаць дапамогу адваката, то ў “Вясне” абавязкова вам дапамогуць.

Для абскарджвання судовых пастаноў звяртайцеся да нашых юрыстаў на пошту zvarot@spring96.org альбо ў тэлеграм @zvarot96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства