viasna on patreon

У Хоцімску масавыя палітычныя суды, у Міёрах за "экстрэмізм" судзяць работніцу выканкаму: хроніка пераследу 18 снежня

2024 2024-12-18T15:11:02+0300 2024-12-18T15:11:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/khocimsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мёрах за "экстрэмізм" будуць судзіць, верагодна, работніцу выканкаму

На чацвер, 19 снежня, у мясцовым судзе прызначанае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у дачыненні да Святланы Георгіеўны Чарняўскай.

Поўная цёзка жанчыны працуе ў райвыканкаме ў якасці галоўнай спецыялісткі аддзела эканомікі, паведаміў "Витебск, я гуляю!".

Працэс будзе ўзначальваць суддзя Ірына Яскевіч.


У Хоцімску да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных артыкулах прыцягнута 24 чалавекі, а пратаколы яшчэ па двух мясцовых жыхарах былі накіраваны ў суд

khocimsk.jpg
Хоцімск

Пра гэта паведаміў "MAYDAY.TEAM", са спасылкай на намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Хоцімскага РАУС Яўгена Хучава.

Міліцэйскі начальнік удакладніў, што пратаколы складзеныя як на асоб працаздольнага ўзросту, так і на пажылых грамадзян. Ён таксама адзначыў, што самымі распаўсюджанымі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" на Хоцімшчыне сталі відэафайлы з лагатыпамі "TUT.ВY", "Белсат", відэа на старонках суполак "Радыё Свабода", "Stop Luka", "Nexta".

Таксама работнікі мясцовай міліцыі маніторылі старонкі мясцовых жыхароў у "Аднакласніках" і "Укантакце".

Хоцімск — райцэнтр у Магілёўскай вобласці. У ім жыве каля 6 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства