viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-12-20T18:19:03+0300 2022-12-20T18:21:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 20 снежня:

Падзея: 17 снежня прайшоў Калядны марафон паштовак салідарнасці для палітзняволеных. А ў Вільні паштоўкі рабілі і ўласнаруч — з дапамогай бульбы. Як?

Каментар эксперта: З’явіўся законапраект аб зменах у парадку накіравання ў Лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер начальнікі АУС будуць браць інфармацыю і ў медыкаў — калі ва ўстанову аховы здароўя звярнуўся чалавек з наркатычнай і алкагольнай інтаксікацыяй. Ці стануць медыкі “зліваць” такую інфармацыю міліцыянтам? І ці паўплывае гэта на тое, што людзі будуць баяцца звяртацца па меддапамогу? І ў чым увогуле недарэчнасць існавання сістэмы ЛПП? Усё гэта абмяркоўваем з урачом-псіхіятрам, праваабаронцам і прадстаўніком ініцыятывы “Урачы за праўду і справядлівасць” Васілём Завадскім:

“Прымусовае лячэнне — гэта нонсэнс. Павінен быць індывідуальны падыход”.

Па-за межамі: “Літоўцы ля мора Лапцевых”— кніга-дзённік Далі Грынкявічутэ. У 1941 годзе на мора Лапцевых вывезлі літоўцаў, якіх палічылі ворагамі савецкай улады. Тады Далі было 14 гадоў. Потым Грынкявічутэ запісала свае ўспаміны — і ўжо ў незалежнай Літве іх выдалі кнігай.

Цяпер гэтая кніга ёсць і ў беларускамоўнай версіі — дзякуючы паэтцы і перакладчыцы Вандзе Марцінш душ Рэйш.

“У маёй сям’і таксама было шмат рэпрэсаваных”, — так тлумачыць Ванда сваю матывацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства