Якія абмежаванні могуць накладацца на чалавека пасля вызвалення? Дапоўнена
Усё часцей становіцца вядома пра розныя метады ціску, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да палітзняволеных, якія выходзяць з СІЗА і калоній. Юрыстка “Вясны” Святлана Галаўнёва тлумачыць, чаго можна чакаць пасля таго, як чалавек цалкам адбудзе тэрмін, звязаны з пазбаўленнем волі.
Якія абмежаванні могуць быць пасля вызвалення?Аўтаматычна пасля адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ніякія абмежаванні, акрамя “статуса” судзімасці не накладаюцца. Гэта значыць, што пэўны час пасля вызвалення могуць быць больш цяжкімі наступствы новага злачынства: так, калі чалавек здзейсніць новае злачынства падчас перыяду судзімасці, пры разглядзе справы ў судзе гэта можа стаць абцяжарваючым фактарам пры вынясенні прысуду. Таксама ў перыяд судзімасці ёсць некаторыя абмежаванні паводле працы: напрыклад, нельга займаць пасады на дзяржаўнай службе. |
Як зразумець, калі закончыцца тэрмін судзімасці?Судзімасць будзе пагашаная аўтаматычна праз пэўны вызначаны законам час пасля вызвалення чалавека. Гэты час залежыць ад цяжкасці злачынстваў і можа складаць ад аднаго да васьмі гадоў. Напрыклад, для самых распаўсюджаных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паводле якіх разглядаюць палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягласць судзімасці пасля вызвалення будзе складаць два гады. Гэта датычна ч. 1 арт. 342 ("удзел ці арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак"), арт. 368 ("абраза Лукашэнкі”), арт. 369 ("абраза прадстаўніка ўлады"), ч. 1 арт. 130 ("распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці") Крымінальнага кодэкса. |
Ці могуць на чалавека накласці прафілактычнае назіранне?Так, людзей, якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, часта ставяць на прафілактычнае назіранне, якое цягнецца ўвесь тэрмін судзімасці. У такім выпадку ў чалавека з’яўляецца абавязак паведамляць органы ўлады – часцей за ўсё, гэта інспектары крымінальна-выканаўчай інспекцыі мясцовых РУУС – аб змене месца жыхарства, выездзе ў іншую мясцовасць на тэрмін больш за адзін месяц. Таксама чалавек, на якога накладзенае такое назіранне, мусіць па выкліку асобы, якая праводзіць нагляд, з’яўляцца ў орган, які ажыццяўляе гэтае назіранне.
|
Ці можна выязджаць з краіны пасля вызвалення?Пасля вызвалення на тэрмін прафілактычнага ўліку – судзімасці – выезд з Беларусі чалавеку могуць часова абмежаваць “у мэтах нацыянальнай бяспекі". Але і ў такім выпадку магчымасць выехаць з краіны захоўваецца, каб атрымаць медычную дапамогу, якая не можа быць аказаная ў Беларусі. Нагодамі для выезду таксама могуць стаць цяжкія захворванні блізкіх сваякоў, якія жывуць па-за краінай, альбо смерць кагосьці з іх.
Пры ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду можа быць накладзена абавязацельства не пакідаць тэрыторыі краіны, прарушэнне якога цягне юрыдычную адказнасць. |
Ці ёсць у чалавека абавязак працаўладкавацца пасля вызвалення?Згодна з задаканадаўствам, у чалавека няма абавязка працаўладкавацца ў дзяржаўную арганізацыю ці на любую іншую афіцыйную працу. Аднак на практыцы бачна, што органы ўлады могуць патрабаваць ад чалавека афіцыйнага працаўладкавання, і невыкананне гэтага патрабавання стварае рызыкі і можа паўплываць на працягласць і інтэнсіўнасць прафілактычнага назірання за чалавекам. У рамках прэвентыўнага нагляду можа быць накладзена абавязацельства мець статус "занятага" у адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва, г.зн. паступіць на працу, вучобу, займацца рамесніцкай дзейнасцю і г.д. |
Ці абавязкова жыць па месцы рэгістрацыі?Такога абавязку ў вызваленага чалавека няма, але ў той жа час нельга мяняць месца жыхарства без папярэдняга паведамлення. Звычайна першапачатковым месцам жыхарства лічыцца мейсца рэгістрацыі (прапіскі), за выключэннем, калі раней (напрыклад, падчас судовага пасяджэння) заяўляўся іншы адрас. Калі ж іншы адрас нідзе не заяўляўся, чалавек мусіць жыць па месцы рэгістрацыі ці паведаміць пра змену мейсца жыхарства. |
Ці могуць затрымаць паўторна?На жаль, вядомыя паўторныя затрыманні палітвязняў пасля вызвалення. Некаторых затрымлівалі паводле новых крымінальнах справаў: як, напрыклад, Аніту Бакуновіч, якая чакае новага суду, ці Аляксандра Казакевіча, якога асудзілі да “хіміі” за яшчэ адзін каментар – ён быў вымушаны пакінуць краіну і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. Таксама былых палітзняволеных затрымліваюць на суткі, як Ларысу Танкашкур ці Іллю Міронава. Таму, на жаль, палітзняволеным нельга адчуваць сябе ў поўнай бяспецы нават пасля вызвалення. |
Ці могуць быць больш строгія абмежаванні?Больш строгая мера — прэвентыўны нагляд (рэгулюецца артыкулам 80 КК). Пасля вызвалення ён прымяняецца ў дачыненні да паўналетніх асоб, судзімых за ўчыненне цяжкага або асабліва цяжкага злачынства або судзімым два ці больш разоў да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за любыя наўмысныя злачынствы, калі яны:
Прэвентыўны нагляд азначае наступныя абмежаванні і абавязкі:
Дадаткова могуць быць накладзены наступныя абавязкі:
За парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду ўстаноўлена юрыдычная адказнасць. За першае і другое парушэнне на працягу года — адміністрацыйная (арт. 25.11 КаАП), за трэцяе на працягу года — крымінальная (арт. 421 КК). |