viasna on patreon

"Б'юць па самым балючым — па родных, блізкіх, сяброўках у ПК". Новая інфармацыя пра рэпрэсіі і ціск у гомельскай жаночай калоніі

2023 2023-03-23T18:18:30+0300 2023-03-24T12:44:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vjasna_13_palitvjazynki_facebook-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам ПЦ "Вясна" стала вядома пра новыя выпадкі рэпрэсій і бесчалавечных адносінаў адміністрацыі калоніі да зняволеных.

Гомельская калонія. Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч /
Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

У ПК-4 узмацніўся ціск на зняволеных: часта сталі праводзіцца ператрусы і допыты. Жанчыны даўно не атрымліваюць лісты, аднак паведамляецца, што іх у калоніі выклікаюць на допыты праз лісты, у тым ліку і старыя, дзе асобы, якія вядуць допыт, спрабуюць даведацца, кім для іх даводзяцца людзі, якія дасылаюць лісты. Палітвязынкі ўвесь час сутыкаюцца з псіхалагічным ціскам з боку супрацоўнікаў калоніі.

Вядома мінімум пра двух супрацоўнікаў, якія ўвесь час ціснуць на жанчын: Аляксей Зюзін і Яраслаў Ганчароў, абодва з'яўляюцца аператыўнікамі ПК-4. Супрацоўнікі ажыццяўляюць на іх ціск, каб тыя падпісалі нейкі дакумент пра супрацоўніцтва з адміністрацыяй калоніі. Як кажа адна са зняволеных, "калі такі прэсінг будзе працягвацца, мы так доўга не вытрымаем". Узмацненне ціску адбылося пасля вызвалення дзяўчын па "справе студэнтаў". Кажуць, што супрацоўнікі сярод падстаў для ціску знаходзяць нават "няправільны позірк" ці расшпілены гузік на форме. Таксама дапытваюць зняволеных, па якіх прычынах іх родныя ездзяць за мяжу. Ціснуць на ўсіх "палітычных".

"Ламаюць вельмі моцна. Б'юць па самым балючым — па родных, блізкіх, сяброўках у ПК".

"Калі такі прэсінг будзе працягвацца, мы так доўга не вытрымаем", — кажа адна са зняволеных

elena-efremenko.png
Алена Яфрэменка. Фота dissidentby.com

Таксама стала вядома пра цяжкі стан Алены Яфрэменка. У лістападзе 2022 года яе судзілі па чатырох крымінальных "палітычных" артыкулах: за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да службовай асобы.

"Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі".

Падтрымайце Алену: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Алена Аляксандраўна Яфрэменка)

За тое, што неабыякавыя беларускі. За што рэжым Лукашэнкі пераследуе жанчын

Сёння ў Беларусі налічваецца 155 палітзняволеных жанчын, якія ўтрымліваюцца ў месцах няволі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства