viasna on patreon

Запрашаем на прэзентацыю дакладу “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам” у Вільні

2023 2023-04-11T12:01:00+0300 2023-04-10T16:41:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_14_cisk-za-danaty-by_sol_facebook.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю новага дакладу арганізацыі “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”. Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак 11 красавіка ў 14.00 у Вільні (Беларускі дом, Vilniaus g. 20, другі паверх).

Свабода выказвання меркаванняў — адно з самых важных правоў, што падтрымлівае незалежныя выказванні, прагрэсіўны дэмакратычны лад мыслення, грамадскую і палітычную актыўнасць. Беларускія ўлады паслядоўна скарачалі межы правоў і свабод, актывізаваўшы гэтыя працэсы пасля выбараў у 2020 годзе. У 2021 годзе ўлады перайшлі да рэфармавання заканадаўства, якое абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды, абраўшы ў якасці абгрунтавання для ўвядзення і ўзмацнення жорсткасці санкцый рыторыку барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Мэты беларускіх уладаў зусім іншыя, чым у міжнародных арганізацый, якія змагаюцца з тэрарызмам і яго асновай — гвалтоўным экстрэмізмам. У Беларусі ж гэта барацьба з іншадумствам і пратэснымі выступамі, а таксама жорсткае задушэнне дзеянняў, што маюць прыкметы правапарушэнняў, аднак здзейсненых з мэтай выказвання грамадска-палітычнай пазіцыі з-за адсутнасці магчымасцяў для выказвання меркаванняў іншым шляхам. Асобнай мэтай пераследу сталі любыя праявы антываеннай пазіцыі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Падчас прэзентацыі будзе прадстаўлены агляд беларускага нацыянальнага заканадаўства ў гэтай галіне, агучаны тэндэнцыі па ўключэнні людзей, СМІ, арганізацый і іншых суб’ектаў у “экстрэмісцкія” і “тэрарыстычныя” спісы. Праваабаронцы распавядуць пра пераслед у Беларусі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркавання: самыя распаўсюджаныя артыкулы і прыклады крымінальных спраў.

Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просім запоўніць кароткую форму рэгістрацыі.

Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам

Даклад Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства