viasna on patreon

У Мінску сёння пачынаецца суд над палітзняволенай адвакаткай Анастасіяй Лазарэнкай

2023 2023-05-02T10:03:11+0300 2023-05-02T11:20:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazarenka_anastasia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 2 траўня пачынаюць разглядаць справу 40-гадовай адвакаткі Анастасіі Лазарэнкі. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава. Палітзняволеную судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы", а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Анастасія Лазарэнка

Адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Сілавікі прыехалі да Анастасіі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. 

Спачатку супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за "перадачу дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы". Але пазней ёй прад'явілі абвінавачванні паводле арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.

"Трымаецца годна!" — сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную

Сябар Анастасіі распавёў "Вясне" пра ейныя захапленні, сям’ю і настрой пасля затрымання.


Падтрымайце Анастасію грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі, лістамі і тэлеграмамі: 

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства