viasna on patreon

"Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства", — Андрэй Ашурак

2023 2023-05-17T10:43:26+0300 2023-05-17T13:26:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andrei_ashurak_belsat.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Гэта адбылося ў камеры № 21. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, але ўжо маецца каля дзясятка сведчанняў былых вязняў ПК № 17 пра ціск і жорсткія ўмовы ўтрымання Вітольда, а таксама катаванні ў гэтай калоніі. "Вясна" паразмаўляла Андрэем Ашуркам пра сведчанні вязняў, якія ўтрымліваліся з Вітольдам у калоніі, а таксама пра расследаванне справы і аднаўленне справядлівасці.

Андрэй Ашурак. Фота:
Андрэй Ашурак. Фота: "Белсат"

"Дзякуючы былым вязням і праваабаронцам, гэтая справа ўжо раскрыта"

За гэтыя два гады крымінальная справа па факце смерці Вітольда ў калоніі так і не была ўзбуджаная. Камунікацыя Андрэя Ашурка са следчым, які праводзіў праверку, канчаткова скончылася яшчэ ў сярэдзіне снежня 2021 года:

"Цяпер афіцыйнага руху няма наогул. А што яны могуць у гэтым накірунку зрабіць, калі трэба арыштаваць тых, хто гэта здзейсніў? Яны ж не могуць завесці крымінальную справу супраць саміх сябе. Гэта ж сістэма".

"Спыняцца ніхто не збіраецца". Распавядаем, што цяпер з расследаваннем смерці ў калоніі Вітольда Ашурка

Ці ёсць спадзевы на ўзбуджэнне крымінальнай справы і прыцягнення да адказнасці вінаватых, якая практыка па падобных справах у Беларусі — пра гэта распавялі брат Вітольда Андрэй Ашурак і праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.

Андрэй дадае, што магчымасці ёсць звязвацца з Польшчы са следчымі органамі Беларусі, але ён не бачыць у гэтым сэнсу.

"Тут лепш за ўсё цяпер збіраць сведчанні ад людзей, якія выходзяць з калоніі № 17. Насамрэч гэтая справа ўжо раскрыта. І вядомыя прозвішчы тых, хто гэта зрабіў і давёў Вітольда да такога стана, што ён памёр. Але слова "памёр" — гэта не тое слова, якое трэба ўжываць тут, бо яго забілі. Дзякуючы былым вязням і праваабаронцам, гэтая справа ўжо раскрыта".

"Чытаць такое няпроста, паверце мне"

Сапраўды, з'яўляецца ўсё больш і больш сведчанняў пра ўмовы ўтрымання Вітольда і ціск на яго ў шклоўскай калоніі. Андрэй распавядае, што чытае ўсе інтэрв'ю з былымі вязнямі шклоўскай калоніі, хоць і цяжка яму гэта даецца:

"Канешне, я чытаю гэтыя сведчанні... Але чытаць такое няпроста, паверце мне. Балюча гэта ўсё. У мяне гэтыя карціны ўсплываюць перад вачыма. Але прыходзіцца гэта ўсё чытаць".

"Яго місія ў большым. Яго мэта — нешта дасягнуць і даказаць": вязні шклоўскай калоніі пра Вітольда Ашурка

"Вясна" сабрала ўсе сведчанні былых вязняў ПК № 17 з адкрытых крыніц пра ўмовы ўтрымання і абставіны смерці Вітольда Ашурка.

Андрэй Ашурак заклікае былых вязняў, якія вызваліліся з ПК № 17 і нешта ведаюць пра абставіны смерці яго брата, распавесці пра іх праваабаронцам:

"Нам патрэбныя ўсе дэталі таго, як гэта здарылася. Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства, каб не быў абыйдзены прынцып непазбежнасці пакарання. Каб у будучыні кожны, хто служыць у МУС, войску ці яшчэ дзе-небудзь, ведаў, што калі ён зробіць штосьці такое не па закону, то ў любым выпадку ён будзе сядзець у турме. Расследаванні справаў трэба рабіць па ўсіх забітых і закатаваных.

Цяпер у калоніі памёр яшчэ адзін палітзняволены Мікалай Клімовіч — вы што, не ведалі, што ў яго хварое сэрца?! У вас што, канвеер?" — звяртаецца мужчына напрыканцы да суддзяў.

"Мы будзем помніць гэта ўсю дарогу і не дадзім забыцца ім"

Пры гэтым Андрэй разумее, што былыя вязні, якія вызваляюцца з шклоўскай калоніі, вельмі баяцца дзяліцца перажытым там:

"Гэтыя людзі, канешне, вельмі запалоханыя. Мне адзін вязень распавядаў, што яны [супрацоўнікі калоніі] рабілі там — проста страх боскі! Таму я не здзіўлены, што гэтыя людзі такія запалоханыя і баяцца. Пасля яго аповедаў і таго, што прачытаеш ад іншых былых вязняў, пачынае здавацца, што нацысты ў Трэцім рэйху паляць недзе ў баку... Ні адзін нармалёвы чалавек не можа рабіць такія рэчы: збіваць, катаваць, ціснуць. Што вы робіце?! А пасля гэтага яны ж ідуць дахаты да жонак і кажуць, што стаміліся на працы. Ну-ну, вось такая і праца..."

Андрэй перакананы, што справядлівасць у Беларусі адновіцца і вінаватыя ў смерці ягонага брата панясуць адказнасць за гэта:

"Як зменіцца рэжым, то гэта пойдзе з такой хуткасцю, што дай бог. Справа Вітольда — гэта асабістая справа, таму я ў любым выпадку знайду вінаватых, куды бы яны не з'ехалі і дзе б не схаваліся. Бо яны зрабілі такое, што я гэта не забудуся ніколі. Я ўпэўнены, што гэта скончыцца, бо вайна гэта ўсё паскорыла. Мы будзем помніць гэта ўсю дарогу і не дадзім забыцца ім".

"Трэба нагадваць, што ў нас тысячы людзей за кратамі пад пагрозай смерці і катаванняў"

Брат загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка заклікае ўсіх беларусаў далучацца да Дня палітзняволеных Беларусі:

"Хацелася бы, каб было як мага больш людзей на мітынгах у розных гарадах свету. Дзень палітвязняў... У нас у Беларусі ёсць Дзень палітвязняў — гэта ж нонсэнс! Мне шкада, што гэта дзень смерці майго брата, бо я хачу, каб ён жыў. Але, калі так атрымалася, што гэта першы палітзняволены, які быў наўпрост забіты ў турме... А палітзняволеных у нас тысячы. Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі. Трэба нагадваць, што ў нас тысячы людзей за кратамі пад пагрозай смерці і катаванняў. І што робяць з людзьмі ў турмах, мы дазнаемся ўжо пасля таго, як яны выходзяць на волю. Таму трэба ўвесь час нагадваць свету ўсімі магчымымі спосабамі пра гэта і выцягваць людзей з турмаў".

Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства