viasna on patreon

Агулам 2 291 чалавека прызналі палітычным зняволеным: інфаграфіка да Дня палітвязняў 

2023 2023-05-21T01:42:36+0300 2023-05-21T02:26:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1-18_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітзняволеных. "Вясна" да Дня палітвязняў Беларусі прыводзіць лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за тры гады бесперапынных рэпрэсій. 

31 траўня 2020 года праваабарончая супольнасць прызнала блогера Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Ён стаў першым палітвязнем за падзеі 2020 года.

З таго часу праз амаль тры гады праваабаронцамі было прызнана яшчэ 2 290 чалавек. Агулам былі прыняты 302 заявы аб прызнанні людзей палітычнымі зняволенымі.

На 21 траўня 2023 года ў Беларусі налічваецца 1 525 палітзняволеных, кожная 10-я з якіх — жанчына. Усе яны ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Палітвязняў фактычна ўтрымліваюць у рэжыме "інкамунікада", не аказваюць медыцынскую дапамогу, пазбаўляюць права на абарону, закідваюць у карцары і штрафныя ізалятары, дзе створаны спецыяльныя ўмовы, якія самі палітвязні называюць катавальнымі.

Сваякі і блізкія людзі некаторых вязняў месяцамі не атрымліваюць звестак пра стан іх родных. Дзясяткі чалавек знаходзяцца ў зняволенні з сур'ёзнымі захворваннямі, таму прызначаныя тэрміны могуць стаць для іх пажыццёвымі, як гэта здарылася з хворым на сэрца Мікалаем Клімовічам, які 5 траўня памёр у віцебскай калоніі № 3.

На сённяшні дзень у месцах несвабоды ўтрымліваюцца дзевяць падлеткаў, якім на момант затрымання не было 18 гадоў: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, а таксама Арцём Вайцяховіч, якому яшчэ няма нават 16 гадоў. 

Два гады таму, 21 траўня 2021 года, у спісе палітвязняў было 404 чалавекі — гэта ў чатыры разы менш, чым сёння. Гэта сведчыць аб тым, што рэпрэсіі працягваюцца штодзённа цягам ужо 1 096 дзён.

Кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення па заканчэнні тэрміну. Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", на волю выйшлі не менш за 364 палітвязні.

З 2020 года з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Праваабаронцам вядома пра мінімум 854 чалавекі, якія былі асуджаны беларускімі суддзямі да "хатняй хіміі". 

Наўпрост цяпер у папраўчых установах адкрытага тыпу ("хімія") знаходзяцца 254 палітычныя вязні. Вядома, што там на іх аказваецца ціск: да іх прыязджаюць сілавікі, правяраюць тэлефоны, збіваюць, адпраўляюць на "суткі", а супраць некаторых пасля гэтага ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы.

Сумны факт: 4 гады і 40 дзён спатрэбіцца чалавеку, калі пісаць па лісту на дзень да кожнага палітзняволенага. 


Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці!

Карысныя спасылкі па падтрымцы палітвязняў:

Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta". 

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

«Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка.

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

"Вясна" распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, як рэагуюць на іх самі зняволеныя, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства