Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. У Варшаве прайшла вечарына памяці па Вітольду Ашурку і вялікая акцыя з партрэтамі на калючым дроце, а у Вільні — чытанне імёнаў усіх палітвязняў і перфоманс з сумкамі—як сімбал “кешароў” усіх палітвязняў.
Каментар: Як у розных гарадах пісалі лісты і паштоўкі салідарнасці на Дзень палітвязняў?
Па-за межамі: 18 траўня — Дзень памяці ахвяраў генацыду крымска-татарскага народа. А ў 2014 годзе ў Крым ізноў прыйшла бяда. “Гісторыі з акупаванага Крыма”— такая выстава адкрылася ў Вільні. А пра сітуацыю у Крыме знутры распавядзе крымская татарка Гульнара Абдулаева.