viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-05-30T12:59:32+0300 2023-05-30T21:19:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 30 траўня:

Каментар эксперта: Маскоўскі механізм і даклад “Аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года”— размова з Паўлам Сапелка.

Па-за межамі: Суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Ігар Любавіцкі разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд журналісту і актывісту польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту і пакінуў яго без зменаў. З гэтай нагоды ля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь адбылася акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам, а таксама ўсімі палітзняволенымі ў Беларусі.

Асоба: “На Акрэсціна абыходзяцца як са свалачамі”. Расповед былой палітзняволенай Інгі Рэйдольф.

Каментар: Кацярына Бахвалава (Андрэева) ужо два з паловай гады ў зняволенні, Аляксандр Кардзюкоў правёў 1000 дзён за кратамі, а Андрэй Будай — амаль два гады. Пра палітвязняў распавядаюць іх сваякі.

Viasna96 · 2023-05-30 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства