viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-07-25T17:47:01+0300 2023-07-25T20:22:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: З калоніі 21 ліпеня 2023 года выйшаў гомельскі палітзняволны праваабаронца Леанід Судаленка.

“Нам не хапала яго мудрасці і досведу”, — каментуюць Алена Маслюкова (праваабаронца са Светлагорска) і Марыя Тарасенка, якую абараняў сам Леанід.

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” стаў лаўрэатам прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 год. Чаму гэтая прэмія прэстыжная — распавядае прадстаўнік “Вясны” Канстанцін Старадубец.

Каментар: У Беларусі заблакавалі сайт анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org. Сітуацыю каментуе яе стваральнік Яраслаў Іванюк.

Асоба: Пражыць амаль два гады без пашпарту — як гэта? Так здарылася з прадстаўніцай Валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра “Вясна” Любоўю Ланінай. Падчас ператрусу 14 ліпеня 2021 года сілавікі забралі ў дзяўчыны пашпарт, а сама яна ўцякла за мяжу. У рубрыцы яна дзеліцца сваім досведам:

“Адчуванне, што ты крыху ніхто”.

Viasna96 · 2023-07-25 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства