viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-08-29T09:58:55+0300 2023-08-29T18:17:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 29 жніўня:

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Абмяркоўваем акалічнасці разам з юрыстам ПЦ “Вясна” Паўлам Сапелка.

Праваабарончы слоўнік: 29 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў, а 30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў.

Па-за межамі: У Беластоку прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным журналістам і дзеячам Саюза палякаў на Беларусі — Анджэем Пачобутам.

Каментар: Як людзі пачынаюць пісаць лісты палітвязням? Тры гісторыі.

Viasna96 · 2023-08-29 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства